Пікет з нагоды пяці гадоў зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага прайшоў у Стакгольме каля будынку парламента Швецыі
https://spring96.org/be/news/1630
2004
2004-09-17T10:00:00+0300
2004-09-17T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет арганізавалі беларусы, якія жывуць у гэтай краіне. Разам з імі ў пікеце, які працягваўся гадзіну, у знак салідарнасьці знаходзіліся і дэпутаты швецкага парламенту Сесілія Вігстром ад Ліберальнай партыі, Лейф Бьёрнлуд ад Партыі зялёных і сацыял-дэмакрат Урбан Алін, старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах.
У руках удзельнікі акцыі трымалі партрэты зьніклых, нацыянальныя сьцягі, а мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра зьніклых беларускіх палітыкаў – апанентах сёньньяшняму рэжыму.
Як заявіла Сесілія Вігстром, якая тройчы была ў Беларусі, швецкія палітыкі заклапочаныя сітуацыяй у краіне.
-- Мы павінны яшчэ больш удзяляць увагі і аказваць падтрымку дэмакратычным сілам у Беларусі, -- заявіла яна.