viasna on patreon

Евангельскія хрысьціяне выйдуць на мітынг пратэсту

2004 2004-09-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 верасьня а 14.00 у Менску на плошчы Бангалор пройдзе мітынг пратэсту, на якім хрысьціяне шэрагу менскіх эвангельскіх цэркваў маюць намер выказаць сваю нязгоду з шэрагам нормаў “Закону аб свабодзе сумленьня”. Паводле пастара “Царквы Ісуса Хрыста” Барыса Чарнаглаза, вернікі маюць намер публічна агалосіць розныя факты парушэньня правоў пратэстантаў, а таксама выказаць сваю нязгоду з асобнымі нормамі заканадаўства аб падаткаабкладаньні. Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі менскія цэрквы “Слова веры”, “Царква Ісуса Хрыста”, “Жыцьцё напоўніцу”, “Сям’я Божая”, -- паведамляецца ў прэс-рэлізе інфармацыйнага цэнтру “Свабода сумленьня”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства