viasna on patreon

Вельмі сімвалічным выглядае рашэньне суда Савецкага раёну, які не задаволіў грамадзянскі іск Аляксея Шыдлоўскага, на фоне зьняволеньня журналістаў незалежных выданьняў і шматтысячных іскаў да незалежных газет з боку дзяржаўных асобаў. “Советская Белоруссия” у гэтым кантэксьце выглядае “сьвяшчэннай каровай”, якой ўсё дазволена

2002 2002-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэньне суда Савецкаа раёну каментуе прадстаўнік Шыдлоўскага – Валянцін Стэфановіч: “У сваім артыкуле “Умом тронутое лицо” спадар Якубовіч вырашыў нанесьці ўдар па Алексеі Шыдлоўскім, выставіць вязьня сумленьня, асуджанага за палітычныя графіці ў выглядзе дробнага крымінальніка, які кінуў сваю жонку і ўхіляўся ад уплаты аліментаў. Пры гэтым Шыдлоўскі не быў жанаты і не мае дзяцей. На маю думку, нам удалося даказаць у судзе, што Шыдлоўскаму была нанесеная бясспрэчная маральная шкода. У судзе выступала маці Шыдлоўскага, якая выказала сваю пазіцыю вельмі пераканаўча. Па словах маці, горад Стоўбцы невялікі, усе ведалі, што Аляксея “пасадзілі за палітыку”. А пасьля таго, як артыкул пра аліменты зьявіўся ў газеце, і быў агучаны па тэлебачаньні, у горадзе пачаліся непрыемныя размовы, людзі пачалі кпіць, некаторыя казалі проста ў вочы: “Вось, аказваецца твой сын звычайны аліментшчык”. Таксама ў якасьці сьведкі выступала Ірына Тоўсьцік – сяброўка Аляксея Шыдлоўскага, якая распавяла пра непажаданыя наступсвы, якія ўзьніклі пасьля артыкула – у яе бацькоў зьявіўся недавер да Аляксея. Прычым, я запытваўся: “Як вы ставіцеся да таго, што Аляксей быў судзімы?” Ірына Тоўсьцік адказала, што ставіцца да гэтага факта абсалютна нармальна, лічыць, што Аляксей пацярпеў за свае палітычныя перакананьні, а ўхіленьне ад аліментаў сапраўды амаральная зьява. Пазіцыя прадстаўніка газеты была наступная – нельга падзяляць крымінальныя артыкулы на больш маральныя і менш маральныя, яны ўсе аднолькава амаральныя, бо ўтрымліваюцца ў Крымінальным Кодэксе. А раз чалавек быў судзімы, то казаць пра нейкую нанесеную яму маральную шкоду нанесенай яму нельга. Па словах прадстаўніка газеты, зьвескі, выкладзеныя ў артыкуле не адпавядаюць рэчаіснасьці, але ніякай маральнай шкоды не наносяць Шыдлоўскаму. Суд прыняў гэту пазіцыю і не задаволіў іск Шыдлоўскага. Вельмі сімвалічным выглядае гэта рашэньне суда на фоне пасадкі журналістаў і рэдактароў незалежных выданьняў, на фоне шматтыячныях іскаў да незалежных газет з боку дзяржаўных асобаў. “Советская Белоруссия” у гэтым кантэксьце выглядае “сьвяшчэннай каровай”, якой ўсё дазволена. Таму што газета «Советская Белоруссия» зьяўляецца асноўным рупарам прапаганды. Рэшэньне суда мяне вельмі засмуціла. Але з іншага боку – нам, відаць, яшчэ рана будаваць ілюзіі наконт таго, што можна галоўнага ідэолага краіны прыцянуць да грамадзянскай адказансьці праз суд, як гэта прынята ў цывілізаваных краінах”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства