2 верасьня Аляксей Лукашэвіч, юрыст міжрэгіянальнай незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі "Вясна Паазер'я" аштрафаваны на 3 базавые велічыні.
https://spring96.org/be/news/1584
2004
2004-09-03T10:00:00+0300
2004-09-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Штраф быў накладзены адміністратыўнай камісіяй Наваполацкага гарвыканкаму за тое, што 3 ліпеня Лукашэвіч разам зь іншымі актывістамі “Народнай кааліцыі 5+” праводзіў у Наваполацку грамадскае галасаваньне наконт трэцяга прэзідэнцкага тэрміну (вынік -84,17% апытаных –супраць трэцяга тэрміну)
Зьміцер Салаўёў, старшыня арганізацыі "Вясна Паазер'я", падаў скаргу ў суд на рашэньне той жа адміністратыўнай камісіі Наваполацкага гарвыканкаму аб спагнаньні штрафу ў памеры 5 базавых адзінак. Штраф быў накладзены за тое, што З.Салаўёў распаўсюджваў улёткі супраць трэцяга тэрміну.