26 жніўня начальнік сьледчага аддзелу КДБ па Мінску і Мінскай вобласьці Нікановіч паведаміў пра працягненьне на месяц тэрміну ўтрыманьня пад вартай Міхаіла Марыніча -- грамадскага дзеяча, экс-міністра зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі, экс-пасла Беларусі ў Латвіі, дэпутата Вярхоўнага Савета 12 і 13 скліканьняў.
Пра гэта паведаміў сайт Грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97». Па словах адваката Веры Страмкоўскай, узбуджана новая крымінальная справа – па факце крадзяжу абсталяваньня ва ўзначальваемай М. Марынічам арганізацыі «Дзелавая иніцыятыва»» -- па арт. 210 ч. 4 КК РБ. ГЭты артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў
Пад вартай М. Марыніч знаходзіцца ўжо чатыры месяцы – з 26 красавіка 2004 года. Яму прад’яўленае абвінавачаньне ў незаконным захоўваньні зброі. Большасьць апытаных інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў экспертаў выказаліся на карысьць палітычнай версіі крымінальнага перасьледу М. Марыніча.
26 чэрвеня праваахоўныя органы ўжо працягвалі тэрмін утрыманьня пад вартай М. Марыніча да 26 жніўня.