Актывізацыя сьпецслужбаў напярэдадні выбараў. У Светалагорску сустрэчай Сяргея Антончыка з мясцовымі актывістамі зацікавіліся міліцыянты, а “людзі ў цывільным” здымалі на відэакамеру
20 жніўня дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Сяргей Антончык сустракаўся з палітычнымі і грамадзкімі актывістамі г. Светлагорску па пытаньнях, зьвязаных з выбарчай кампаніяй у парламент. Падчас сустрэчы ў памяшканьне, дзе яна адбывалася, прыйшлі двое супрацоўнікаў міліцыі (Аляксандр Гарошкаў і Сяргей Ражкоў), а таксама чалавек у цывільным з відэакамерай, які не назваўся.
Нагодай дзеля візіту была названая “праверка дакументаў”. Ва ўсіх прысутных, акрамя Вадзіма Болбаса, пры сабе аказаліся пашпарты, таму толькі яго павялі ў адзяленьне міліцыі “дзеля высьвятленьня асобы”. Аднак шлях у паструнак праходзіў побач з домам В. Болбаса, і ён прапанаваў зайсьці да яго дадому, каб зьняць пытаньне пра ягоную “асобу”.
Падчас праверкі дакументаў усіх прысутных у памяшканьні здамалі на відэакамеру.
Удзельнікі сустрэчы лічаць, што сачылі за Сяргеем Антончыкам яшчэ з Менску, паколькі ў Сьветлагорску падобынх ініцыдэнтаў яшчэ не было.