viasna on patreon

Полацк: гарвыканкамаўскія работнікі прымушаюць сяброў ініцыятыўнай групы кандыдата ад АГП адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі

2004 2004-08-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады аказваюць ціск на сябраў ніцыятыўнай групы Генадзя Воранава, сябры АГП, які зьбіраецца балатавацца па Полацкай гарадской выбарчай акрузе №28. У складзе ініцыятыўнай групы па вылучэнню Воранава ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў было 11 чалавек. Зараз трое зь іх адмовіліся быць афіцыйна зарэгістраванымі сябрамі групы па зборы подпісаў, бо да іх бацькоў патэлефанавалі з гарвыканкаму і папярэдзілі, што калі іх дзеці жадаюць вучыцца ва ўніверсытэце, то лепш і ім не займаюцца палітыкай. Такім чынам, зараз у Воранава засталося 8 сябраў групы (па Выбарчаму кодэксу колькасьць сябраў ініцыятыўнай групы мусіць быць 10 і болей) і за застаўшыся да застаўшыся да апошняй даты рэгістрацыі час ён вымушаны знайсьці яшчэ як мінімум двох сябраў ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства