viasna on patreon

Апісалі маёмасць "Народнай волі"

2004 2004-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2-га жніўня судовыя выканаўцы Ленінскага раённага суда Мінска апісалі маёмасць рэдакцыі газеты "Народная воля" - агулам на суму 59 мільёнаў рублёў. Гэта было здзейснена дзеля выканання двух судовых рашэнняў аб кампенсацыі маральных стратаў: па зыску прадпрымальніка Сяргея Атрошчанкі з газеты патрабуюць 15 мільёнаў рублёў, а па зыску былога кіраўніка БТ Ягора Рыбакова - 50 мільёнаў рублёў.

Рэдакцыя "Народнай волі" працягвае працу ў звычайным рэжыме, хаця і на апісанай аргтэхніцы. Газеце далі 10 дзён на тое, каб выплаціць С. Атрошчанку суму кампенсацыі. У адваротным выпадку частку апісанай маёмасці на суму 15 млн. могуць забраць і рэалізаваць. Тэрміны выплаты кампенсацыі на карысць Ягора Рыбакова судовыя выканаўцы пакуль не вызначылі, паколькі той знаходзіцца пад следствам. (БАЖ)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства