Затрыманыя актывісты партыі БНФ, якія патрабавалі закрыцця ганцавіцкай Радыё-лакацыйнай станцыі, базы расійскіх узьброеных войскаў.
https://spring96.org/be/news/1477
2004
2004-08-03T10:00:00+0300
2004-08-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля 20 актывістаў Партыі БНФ 3 жніўня праводзілі акцыю пратэсту супраць эксплуатацыі РЛС. Жыхарам, якія жывуць непадалёк ад станцыі раздаваліся друкаваныя матэрыялы з тлумачэньнем шкоды працы станцыі навакольнаму асяроддзю і здароўя жыхароў, якія пражываюць каля гэтай станцыі. Усе ўдзельінкі акцыі былі затрыманыя супрацоўнікммі міліцыі і зараз дастаўляюцца ў РУУС Клецкага раёну. Сярод затрыманых вядомыя прозьвішчы трох асобаў: Гаўрусік Зьміцер, Батуеў Павел, Красоўскі Павел. Міліцыя забараніла затрыманым карыстацца мабільнымі тэлефонамі.