Анатоля Лябедзьку выклікалі ў Мінскую гарадзкую пракуратуру ў якасьці сьведкі па справе аб зьнікненьні Віктара Ганчара.
https://spring96.org/be/news/134
2002
2002-10-04T10:00:00+0300
2002-10-04T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пракуратура не пакідае без увагі лідэра АГП Анатоля Лябедзьку. Кіраўніку партыі ўручылі позву з прапановай зьявіцца 7 кастрычніка ў менскую гарадзкую пракуратуру да сьледчага Чумачэнкі ў якасьці сьведкі. А.Лябедзька патлумачыў: гаворка вядзецца пра расьсьледаваньне абставінаў зьнікненьня Віктара Ганчара. Спадар Лябедзька выказаў спадзеў, што будзе расьсьледаваная палітычная вэрсія выкраданьня палітыка.