РУУС Савецкага раёну г. Мінска вядзе падрыхтоўку да ўзбуджэньня крымінальных справаў супраць двух непаўнагадовых, затрыманых па папярэдніх зьвестках за распаўсюд улётак.
https://spring96.org/be/news/1294
2004
2004-05-27T10:00:00+0300
2004-05-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр Хартыі -97.
Непаўнагадовыя Максім Громаў і Кацярына Клімко былі затрыманыя позна ўвечары 25 траўня ў раёне плошчы Якуба Коласа. Пры затрыманьні Максім Громаў быў зьбіты. У адносінах маладых людзей былі складзеныя пратаколы за парушэньне арт.143 КаАП РБ (антысанітарыя). Пасьля гэтага Максім Громаў зьняў пабоі і рыхтаваўся падаць скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Але зранку Максіма Громава і Кацярыну Клімко па дарозе на вучобу забралі ў міліцыю, дзе яны правялі ноч.