У Гародні міліцыянты затрымалі двух сыноў і дачку Валерыя Леванеўскага — кіраўніка незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі
https://spring96.org/be/news/1227
2004
2004-04-30T10:00:00+0300
2004-04-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманых дзяцей Валерыя Леванеўскага пасадзілі ў адну машыну і даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі для разьбіральніцтва. Кацярыне — 17 гадоў, а яе братам Уладзімеру і Дзьмітрыю — 18 і 20 гадоў.
Уладзімер Леванеўскі з братам і сястрой раздавалі на рынку “Карона” ўлётку з паведамленьнем пра страйк прадпрымальнікаў, які плянуецца ў траўні, ва ўлётцы быў таксама заклік прыйсьці 1 траўня на мітынг, паведамляе Радыё Свабода.