27 красавіка суддзя Івацэвічскага раёну Юры Янчук часткова задаволіў зыск былога памочніка пракурора Бярозаўскага раёну Федчанкі да рэгіянальнай “Газеты для вас” і журналісткі Тамары Шчапёткінай.
https://spring96.org/be/news/1224
2004
2004-04-28T10:00:00+0300
2004-04-28T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зыск тычыўся абароны гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі былога памочніка пракурора Бярозаўскага раёну Федчанкі і кампенсацыі маральнай шкоды
За надрукаваныя ў газеце артыкулы і распаўсюджаныя зьвесткі ісьцец патрабаваў спаганаць з рэдакцыі кампенсацыю ў памеры 10 млн. беларускіх рублёў і 1 млн. беларускіх рублёў з журналісткі.
Суд вырашыў спагнаць з Т.Шчапёткінай 40 тыс. бел. рублёў і дзяржпошліну 95 тыс., а “Газеце для вас” адпаведна – 400 тыс. рублёў і 95 тысяч рублёў.
Сяржук Русецкі, Бяроза