У Берасьці падчас раздачы інфармацыйных матэрыялаў затрыманыя чатыры сябры гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”
https://spring96.org/be/news/1215
2004
2004-04-27T10:00:00+0300
2004-04-27T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інфармацыйныя матэрыялы, якія сацыял-дэмакраты распаўсюджвалі сярод берасьцейцаў, тычыліся дзейнасьці БСДП “Народная грамада”, адносінаў гэтай партыі да Эўразьвязу і сьвяткаваньня 1 траўня як Дня барацьбы працоўных за свае правы.
Акрамя затрыманьня сяброў “Народнай грамады”, якіх абвінавацілі ў распаўсюдзе незарэгістраванай друкаванай прадукцыі, міліцыянты вырашылі сканфіскаваць партыйныя ўлёткі, -- паведаміла Радыё Свабода.