viasna on patreon

Гарадзкую філію Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Гродна высяляюць з памяшканьня.

2004 2004-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакінуць месца таварыства павінна празь месяц, інакш яго прымусяць гэта зрабіць праз гаспадарчы суд.

Старшыня арганізацыі ТБМ Мікола Маркевіч быў зьдзіўлены, калі даведаўся пра высяленьне, паколькі таварыства своечасова заплаціла за арэнду. У жыльлёва-эксплуатацыйным прадпрыемстве Ленінскага раёну Горадні яму выдалі афіцыйную паперу з такім зьместам: дамова аб арэндзе з ТБМ скасоўваецца, бо ў арандаваным памяшканьні без дазволу месьціцца офіс газэты “День”, якую рэдагуе Маркевіч.

“Наколькі я зразумеў, Таварыства беларускай мовы высяляюць проста на вуліцу. Я думаю, што гэта працяг той самай сёньняшняй палітыкі дзяржавы — зьнішчэньне ўсяго беларускага”, -- паведаміў Маркевіч Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства