viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-11-19T13:52:00+0300 2024-12-04T14:01:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Правааабарончы слоўнік: Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні прыпадае на 15 лістапада.

Падзея: Журы прэміі імя Францішка Аляхновіча 15 лістападаабвясціла імёны пераможцаў і лаўрэатаў за 2024 год. Праваабаронца “Вясны” Алена Лапцёнак, намінантка прэміі, атрымала спецыяльную адзнаку за ўкладанне кнігі "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020–2023" і за шматгадовую працу ў выдавецкай ініцыятыве "Беларуская турэмная літаратура", што дае магчымасць пачуць галасы палітычных зняволеных.

Каментар эксперта: Прэзентавана справаздача аб успрыманні справядлівасці тымі, хто перажыў катаванні ў Беларусі. Як успрымаюць справядлівасць людзі, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам пасля і падчас пратэстаў 2020 года?

https://spring96.org/by/wp-content/uploads/2024/11/2024-11-19_eva_viasna_an.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства