Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Час выбараў: Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" выпусціла першую справаздачу па назіранні за выбарамі* 2025.
Падзея: На Генеральнай асамблеі ААН Анаіс Марэн выступіла са сваім апошнім дакладам у якасці спецыяльнай дакладчыцы па становішчы з правамі чалавека ў Беларусі.
Каментар: У Варшаве прайшла прэзентацыя дакументальнага фільма пра злачынствы сталінскай сістэмы "Лес".