viasna on patreon

Сям'ю з Баранавічаў асудзілі на вялікія тэрміны за "здраду дзяржаве"

2024 2024-09-30T11:19:42+0300 2024-09-30T11:19:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maloczki.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе некалькі месяцаў таму асудзілі палітзняволеных мужа і жонку Дзмітрыя і Аксану Малочкаў. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Суд прызначыў Дзмітрыю 12 гадоў пазбаўлення волі, а Аксане — восем гадоў. На волі ў іх засталіся трое дзяцей. 

Дзмітрыю Малочку 53 гады, Аксане — 47, высветліла "Наша Ніва". Па звестках праекта Digital intelligence team, яны ў шлюбе, у іх трое дзяцей — сын і дзве дачкі. Аксана нарадзілася і вырасла ў Баранавічах. Ніякай палітычнай актыўнасці на яе старонках няма.

Дзмітрый таксама родам з Баранавічаў. Апошняе вядомае яго месца працы — жвірова-сартавальны завод "Амневічы" ў Баранавічах, які выпускае пясок і шчэбеневыя сумесі. Пасля Дзмітрый заняўся рамесніцтвам.

Яго разам з жонкай адзін раз затрымлівалі на пратэстах у горадзе — 27 верасня 2020 года. 

Паводле "Вясны", Дзмітрыя і Аксану затрымалі ў лістападзе 2023 года і спачатку асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП). Пазней супраць іх узбудзілі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА-7 у Брэсце.

Некалькі месяцаў таму іх пачалі судзіць па абвінавачанні ў "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК). Дзмітрыю прысудзілі дванаццаць гадоў калоніі, а Аксане — восем гадоў. Сутнасць абвінавачанняў невядомая.

У Вярхоўным судзе 27 верасня разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзмітрыя і Аксаны. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам Паўла Каршуновіча. Хутка іх перавядуць у калоніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства