Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіць на брыфінгу падчас працы Камісіі ААН па правах чалавека
https://spring96.org/be/news/1163
2004
2004-04-12T10:00:00+0300
2004-04-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Візіт А. Бяляцкага ў Жэневу будзе праходзіць з 12 да 17 красавіка. У межах візіту адбудуцца -- брыфінг па пытаньнях правоў чалавека ў Беларусі, на якім А.Бяляцкі выступіць з дакладам па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, сустрэчы з прадстаўнікамі Камісіі ААН па правах чалавека, журналістамі і прадстаўнікамі міжнародных праваабарончых аргнізацыяў.
А.Бяляцкі плануе перадаць Камісіі ААН па правах чалавека скаргу Праваабарочага цэнтру “Вясна” на судовае рашэньне пра ліквідацыі праваабрончай арганізацыі, вынесенае Вярхоўным судом у кастрычніку мінулага году.
Варта нагадаць, што 16 красавіка Камісія ААН па правах чалавека будзе галасаваць па праекце рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі.