viasna on patreon

Выстава #FramedinBelarus: Towards Solidarity адкрыецца ў Нарвегіі

2024 2024-08-19T15:01:09+0300 2024-08-19T15:26:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/framedinbelarus_norwey.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыя #FramedinBelarus. Фота Lukas Cetera

Ілюстрацыя #FramedinBelarus. Фота Lukas Cetera

24 жніўня 2024 у цэнтры сучаснага мастацтва Kunstbanken (Хамар, Нарвегія) мастацкі калектыў Stitchit разам са старэйшай саветніцай Amnesty International Norway па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Ане Тусвік Бондэ адкрыюць выставу #FramedinBelarus: Towards Solidarity.

"Прайшло чатыры гады з таго часу, як жыхары Беларусі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць скрадзеных прэзідэнцкіх выбараў. Мірныя дэманстрацыі запоўнілі гарады, працаўнікі заводаў страйкавалі, а журналісты і мастакі дакументавалі падзеі, якія разгортваюцца. Акты грамадзянскага непадпарадкавання распаўсюджваліся, і ўсё гэта падсілкоўвалася глыбокім пачуццём надзеі.

Аднак гэтыя чатыры гады былі адзначаны і нястомнымі пераследамі. Арышты працягваюцца і дагэтуль, допыты, катаванні, суды і камеры зняволення сталі змрочнай рэальнасцю — страшнай цаной, якую заплацілі сотні людзей за тое, што адважыліся казаць свабодна. Хоць цяжка ўявіць сябе ў такой сітуацыі, спачуванне і салідарнасць аб'ядноўваюць нас у самыя цёмныя часы. Часам гэтая сувязь нараджаецца ў простым акце творчасці — малюсенькім кавалачку вышыўкі або тэксце, прысвечаным тым, каго прымусілі замаўчаць.

Выстава #FramedinBelarus: Towards Solidarity правядзе нас праз цяністыя калідоры дэспатычных дзяржаўных сістэм да калектыўнага спачування і агульнага імкнення да справядлівасці",адзначаюць арганізатаркі выставы — мастачка Руфіна Базлова і куратарка Сафія Такар.

На выставе сярод іншых будуць прадстаўленыя вышытыя "партрэты" праваабаронцаў "Вясны": кіраўніка арганізацыі і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай і валанцёра Андрэя Чапюка.

Праграма:

24 жніўня 2024 г.
13:00 — 13:30 — экскурсія па выставе з Руфінай Базловай
14:00 — урачыстае адкрыццё выставы

25 жніўня 2024 г.
12:30 — 15:30 — воркшоп па вышыўцы з Руфінай Базловай. Больш падрабязна тут.

Выстава будзе дзейнічаць да 6 кастрычніка 2024 г.


Framed in Belarus — гэта сацыяльны арт-праект, прысвечаны палітычным зняволеным у Беларусі. Руфіна Базлова на працягу апошніх гадоў малюе схемы беларускіх палітычных вязняў, а неабыякавыя людзі далучаюцца і вышываюць іх «партрэты», выкарыстоўваючы традыцыйную беларускую тэхніку вышыўкі чырвонай ніткай на белым фоне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства