viasna on patreon

Дайджэст вызваленых: мінімум 32 палітвязні ў сакавіку выйшлі на волю па заканчэнні тэрміну

2024 2024-04-04T16:44:08+0300 2024-04-05T16:53:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vjasna_pramzona_iljustracyja_volha-prankevicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1388 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па данных "Вясны", у сакавіку на волю выйшлі мінімум 32 чалавекі, якія цалкам адбылі свае тэрміны. Яшчэ восем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне. Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo.

Палітвязень Дзмітрый Шчурко — 2 гады, 3 месяцы і 23 дні ў зняволенні

Дзмітрый Шчурко ў судзе.

Дзмітрыя спачатку асудзілі за "крадзеж рацыі" ў амапаўца падчас акцыі пратэсту да двух гадоў "хіміі". Але ў студзені 2022 года палітвязня асудзілі яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за каментары ў інтэрнэце. Канчаткова яму прызначылі два з паловай гады калоніі.

Свой тэрмін палітвязень адбываў у наваполацкай калоніі № 1, адкуль 6 сакавіка выйшаў на волю.

Палітвязень Міхаіл Калішук — 3 гады, 6 месяцаў і 28 дзён у зняволенні

Мужчына быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 10 жніўня ў Брэсце. 21 траўня 2021 года Міхаіла асудзілі да чатырох гадоў калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Брэсце. 

Тэрмін Міхаіл спачатку адбываў у віцебскай калоніі № 3. Там на яго аказваўся ціск з боку адміністрацыі, а напрыканцы 2021 года яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў магілёўскую турму.

Палітвязень Андрэй Рунцо — 2 гады, 8 месяцаў і 4 дні ў зняволенні 

Андрэй — грузчык, бацька дваіх дзяцей. Таксама ён мае інваліднасць трэцяй групы.

14 снежня 2021 года суд Дзяржынска і Дзяржынскага раёна прызнаў Андрэя вінаватым паводле арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі) і арт. 389 (пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля) Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязень Сяргей Карпеня — 2 гады і 25 дзён у зняволенні 

Жыхара Баранавічаў у снежні 2021 года асудзілі па ч. 1 арт. 368 КК да двух гадоў "хіміі". Паводле следства, 17 верасня 2020 года Сяргей "з мэтай нанясення шкоды гонару і годнасці прэзідэнту РБ" у тэлеграм-канале "Баранавічы-97%" пакінуў паведамленне з ненарматыўнай лексікай. 

Напрыканцы сакавіка палітвязень мусіў выйсці на волю з ПУАТ-39.

Палітвязень Уладзімір Рубашэўскі — 3 гады, 7 месяцаў і 19 дзён у зняволенні 

Палітвязень Уладзімір Рубашэўскі. Скрыншот з сюжэта БТ

Уладзіміра затрымалі ў жніўні 2020 года. Вядома, што пры затрыманні ён быў моцна збіты. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках).

У траўні 2021 года Рубашэўскаму прызначылі чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ён адбываў тэрмін у шклоўскай калоніі № 17.

Палітзняволеная Дар'я Афанасьева — 2 гады, 3 месяцы і 2 дні ў зняволенні

Дар'я — актывістка, фемблогерка вядомая як "Дафна". У Instagram дзяўчына вяла асветніцкую працу, распавядала пра сэксізм і фемінізм. Суд прызначыў ёй два з паловай гады зняволення за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Мінску.

30 сакавіка Дар'я выйшла на волю з гомельскай жаночай калоніі № 4.

Палітвязень Яўген Каліноўскі — 3 гады, 7 месяцаў і 16 дзён у зняволенні

Яўген Каліноўскі. Фота прадастаўлена блізкімі хлопца

Яўген — былы студэнт БДУ. Ён быў затрыманы 27 ліпеня ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня ў Мінску.

Суддзя суда Першамайскага раёна г. Мінска Максім Трусевіч 16 студзеня 2021 года асудзіў хлопца па арт. 342 и арт. 364 КК на чатыры гады пазбаўлення волі. Таксама суд пастанавіў спагнаць з Яўгена Каліноўскага кампенсацыю маральнай шкоды на карысць двух пацярпелых супрацоўнікаў АМАП агульнай сумай 2 500 рублёў.

Хлопец выйшаў на волю з магілёўскай калоніі № 15 напачатку сакавіка. 

Палітвязень Ілля Туркоў — 3 гады, 8 месяцаў і 1 дзень у зняволенні

Мінчук да затрымання працаваў спецыялістам па аперацыях з нерухомасцю. Быў затрыманы 27 ліпеня 2020 года. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле 14 ліпеня ў акцыях пратэсту (арт. 342 КК), а таксама "гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК).

Яго асудзілі да чатырох гадоў калоніі. Ілля адбываў тэрмін у віцебскай калоніі № 3, адкуль выйшаў на волю 28 сакавіка 2024 года. 

Восем палітзняволеных выйшлі на волю пасля суда

У сакавіку беларускія суды ў абсалютнай большасці прызначалі палітвязням пазбаўленне волі. Толькі восем палітвязняў у мінулым месяцы выйшлі на волю з СІЗА пасля суда — ім прызначылі "хатнюю хімію". Сярод іх:

Але гэтыя дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства