viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-03-19T13:17:01+0300 2024-03-19T13:17:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 19 сакавіка:

Крымінальны пераслед: Праваабаронца Ігар Казмерчак — пра сваю завочную спецвытворчасць:

"Завочна могуць нават расстраляць, я таксама супраць не буду".

Каментар эксперта: Затрыманне баранавіцкага праваабаронцы і спецвытворчасць.

Падзея: У Варшаве, Беластоку і Вільні прайшла прэзентацыя кнігі Ганны Комар "Калі я выйду на волю". Кніга дакументальнай прозы апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м.

Асоба: Вольга Скрашчук — былая палітзняволеная. Яна  стала заснавальніцу хостэлу, які размяшчаецца ў Варшаве. Вольга распавяла пра свой досвед зняволення і важнасць псіхалагічнай падтрымкі.

Каментар: Як у Варшаве пішуць лісты палітвязням

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства