viasna on patreon

За 10 данатаў палку Каліноўскага мужчыну асудзілі да 5 гадоў калоніі

2023 2023-12-19T11:28:21+0300 2023-12-19T11:44:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kananovich-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім абласным судзе 18 снежня асудзілі за дзесяць данатаў палку імя Кастуся Каліноўскага 31-гадовага Чэслава Канановіча. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса "фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах" і прызначылі пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Такі прысуд вынес Вячаслаў Тулейка.

Чэслаў Канановіч. Фота з сацыяльных сетак.
Чэслаў Канановіч. Фота з сацыяльных сетак

Згодна версіі абвінавачвання, якую апублікавала прэс-служба генеральнай пракуратуры, Чэслаў Канановіч нібыта здзейсніў "на карысць экстрэмісцкага фармавання 10 банкаўскіх пераводаў на агульную суму звыш 1200 рублёў". Пазіцыя мужчыны і іншыя падрабязнасці справы невядомыя. Суд пачаўся 14 снежня.

У выніку Вячаслаў Тулейка прызначыў Канановічу пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў дзяржабвінаваўца ад генеральнай пракуратуры ў судзе. 

Падтрымайце Чэслава бандэролькай, грашовым пераводам альбо лістом: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Чэслаў Вайцехавіч Канановіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства