viasna on patreon

Судзяць мужчыну, які нібыта падтрымліваў добраахвотнікаў ва Украіне

2023 2023-12-14T13:59:06+0300 2023-12-14T14:41:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kananovich-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чэслаў Канановіч. Фота з сацыяльных сетак.

Чэслаў Канановіч. Фота з сацыяльных сетак.

У Мінскім абласным судзе 14 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовага Чэслава Канановіча. Мужчыну абвінавачваюць у вярбоўцы, навучанні, ці іншай падрыхтоўцы для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні, альбо ва ўзброеных канфліктах, ці ў фінансаванні такой дзейнасці паводле ч. 2 арт. 361-3 КК.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Вячаслаў Тулейка.

Канановічу, паводле прад'яўленага абвінавачання, можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў.

Падтрымайце Чэслава паштоўкай, бандэролькай альбо лістом: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 Чэслаў Войцехавіч Канановіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства