Х. Пургурыдэс: "Праца ў беларускіх незалежных медыях патрабуе мужнасці..."
30-га сакавіка інтэрнэт-сайт Міжнароднай Лігі правоў чалавека belarusupdate.org змясціў эксклюзіўнае інтэрв'ю з Хрыстасам Пургурыдэсам - парламентаром Рады Еўропы, аўтарам справаздачы аб зніклых лідэрах беларускай апазіцыі і апэратары ОРТ Дзмітрыі Завадскім. Паводле спадара Пургурыдэса, найбольшай перашкодай пры падрыхтоўцы яго даследавання была немагчымасць сустрэцца з некаторымі асобамі, што мелі дачыненне да справы. Гэтак, парламентар упэўнены, што "калі б мы здолелі сустрэць і апытаць абвінавачаных у выкраданні Дзмітрыя Завадскага, яны б далі нам некаторыя важныя адказы".
Характарызуючы агульную сітуацыю, у якой апынуліся беларускія СМІ, сп. Пургурыдэс адзначыў: "Сёння праца ў беларускіх незалежных медыях патрабуе вялікай мужнасці... Мяркую, пакуль міжнародная супольнасць уважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі, рэжым ня зможа паўтарыць тое, што ён зрабіў з Завадскім. Але не могуць быць выключаны аўтакатастрофы... альбо сардэчныя прыступы..."
У канцы інтэрв'ю Хрыстас Пургурыдэс выказаў упэўненасць у неабходнасці ўвядзення санкцый супраць беларускага рэжыму, а таксама ў тым, што Парламенцкая Асамблея Рады Эўропы зацвердзіць яго справаздачу – паведамляе прэс-служба БАЖ.