viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-11-07T14:47:35+0300 2023-11-07T14:47:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 7 лістапада:

Крымінальны пераслед: На мінулым тыдні асудзілі музыкаў гурта TorBand. У чым адметнасць іх крымінальнай палітычна-матываванай справы і якія паралелі са справай Алеся Пушкіна , распавядаюць праваабаронцы "Вясны". Тым часам у Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Tor Band.

Праваабарончы слоўнік: Што такое ЕСПЧ — Еўрапейскі суд па правах чалавека? Як людзі абаранялі свае правы і ўплывалі на дзеянні сваёй дзяржавы? Чаму Беларусь не ў Радзе Еўропы? Разбіраемся з юрысткай "Вясны" Святланай Галаўнёвай.

Каментар: "Калі не мы, то хто?" Паглядзім, як беларусы падтрымліваюць палітвязняў лістамі ды не толькі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства