viasna on patreon

Затрыманне навуковай супрацоўніцы, ціск на дырэктара Беларускага дома ў Варшаве: хроніка пераследу 10 кастрычніка

2023 2023-10-10T12:40:42+0300 2023-10-17T18:39:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zaryna-kanapackaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Да бацькоў Дырэктара Беларускага дому ў Варшаве Алеся Зарэмбюка прыходзілі сілавікі

ales-zarembjuk.jpg
Алесь Зарэмбюк

Пра гэта паведаміла "Гарадзенская Праваабарона". Сілавікі пыталіся ў бацькоў Алеся, ці яны ведаюць, што супраць іх сына ў Беларусі распачата ажно тры крымінальныя справы. Міліцыянты прасілі польскі нумар Алеся, распытвалі пра яго асабістае жыццё, цікавіліся пра яго дзейнасць і функцыі у Беларускім Доме ў Варшаве.


Па месцы жыхарства мастака Аляксея Кузьміча прыходзіла міліцыя

aljaksei-kuzmicz.jpg
Аляксей Кузьміч

Мастак прыехаў у Беларусь у пачатку жніўня. Ён памяняў свой пашпарт і пасведчанне кіроўцы, а таксама правёў новую акцыю ў цэнтры Мінска — Аляксей паказаў голы зад, стоячы пасярод праспекта Пераможцаў. Пасля гэтага ён з'ехаў у ЕС.

"Па месцы майго жыхарства, у дом самазабойцаў, які цягнецца праз усю вуліцу Няміга, прыходзіла міліцыя. Участковы.

— Ён жа ў Францыі жыў!.. — Цікавіўся ўчастковы ў суседзяў, — А дупу паказаў у Беларусі... не зразумела...", — напісаў мастак.


Сілавікі затрымалі старэйшую навуковую супрацоўніцу інстытута гісторыі НАН Зарыну Канапацкую

zaryna-kanapackaja.jpg
Зарына Канапацкая

На "пакаяльным відэа" жанчына кажа, што "займалася выключна сваёй навуковай дзейнасцю, скончыла дактарантуру і рыхтавала ўжо да абароны манаграфію па тэматыцы аб беларускіх татарах. Вінаватая ў тым, што была падпісаная на "экстрэмісцкія" каналы і знаёмілася з іх зместам".

Яе прымусілі таксама прызнацца ў падпісцы на чат-бот плана "Перамога" і ў тым, што яна "знаходзілася побач з мітынгамі", фатаграфавалася на фоне "пратэснага натоўпу і пратэстнай сімволікі", піша "Зеркало".


Вяскоўца з Докшыцкага раёну арыштавалі на 10 сутак за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"

valer-jackouski.jpg
Валер Яцкоўскі

Паводле судовай пастановы, Валер Яцкоўскі "захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюду" інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў — "выяву лагатыпа у выглядзе шчыта з гербам П. І незарэгістраванай бел-чырвона-белай сімволікай" і некалькі лагатыпаў інфармацыйных рэсурсаў, таксама прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Старшыня Дошыцкага райсуда Вячаслаў Елісеенка прызначыў вяскоўцу 10 сутак арышту, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Суд над Валерам адбыўся 11 верасня, падчас судовага працэсу ён не адмаўляў, што падпіскі на групы інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, насамрэч захоўваліся на ягонай старонцы з "Аднакласніках". Іх знайшлі міліцыянты падчас маніторынгу сацсетак, піша "Віцебская Вясна".


Палітвязня Уладзіміра Гундара перавялі на турэмны рэжым

Уладзімір Гундар. Фота: Радыё Свабода
Уладзімір Гундар

Пра гэта паведамляе "Берасцейская Вясна".

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.

Па прыбыцці ў калонію яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар. Акрамя гэтага, у лісце да родных ён паведаміў, што яго хочуць перавесці ў турму.

Напачатку кастрычніка блізкім стала вядома, што Гундара ўсё ж адправілі ў магілёўскую турму № 4. Па якой прычыне і ці быў суд па замене рэжыму — сваякам не патлумачылі.

Падтрымайце Уладзіміра: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Старонка ў Facebook «Светлик. Светлогорск»;
  • Старонка ў «Аднакласніках» «Владимир Лисица»;
  • TikTok-акаунты «Страна для жизни», «Ksenia Mija».

У Оршы за "экстрэмізм" затрымалі Алену Янушэўскую

alena-januszeuskaja.jpg
Алена Янушэўская

Праўладныя тэлеграм-каналы здзекліва напісалі, што цяпер жанчына "не закрые дачны сезон, а пойдзе ў ізалятар".

Яе паведамляе "Витебск, я гуляю!", 5 кастрычніка суддзя Дзмітрый Разумовіч разглядаў адміністрацыйны працэс у дачыненні да жанчыны. Яго вынік — невядомы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства