viasna on patreon

Затрыманне тыктокера, абнаўленне "Спісу экстрэмістаў": хроніка пераследу 29 верасня Дапоўнена

2023 2023-09-29T13:00:28+0300 2023-09-30T12:18:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slesar_tyktok_zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 34 прозвішчы — цяпер у ім 3358 чалавек

29 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі 17-гадовага фігуранта справы СБНШ Алега Дабрыднёва, слесара Алега Кардаша, асуджанага за самвыдат «Веснікі» Андрэя Фаміна.

Да допіса далучыны апошні Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці


У Мінску затрымалі слесара, які зняўся ў ціктоку ў міліцэйскай форме

21-гадовы хлопец выклаў у акаўнт дзве фатаграфіі: на першай ён сядзіць у кашулі, на другой ён стаіць у міліцэйскай форме. "Сёння кент", "заўтра мент" — пазначана ў подпісах да фота, піша "Медыязона".

У дачыненні да маладога чалавека складзены адміністрацыйны пратакол за "нашэнне форменнай вопраткі супрацоўнікаў АУС асобай, якая не мае на гэта права". Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічыняў.


У Фаніпалі затрымалі мужчыну за ўдзел у акцыі пратэсту

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, падчас якіх рухаўся па дарозе.


Партыю "Справядлівы свет" ліквідуюць — Вярхоўны суд пачаў разгляд іска супраць апошняй дэмакратычнай партыі

2 чэрвеня партыя падала заяву на перарэгістрацыю без спісу членаў: гэта зрабілі з меркаванняў бяспекі. Вярхоўны суд адхіліў і заяву, і скаргу на адмову ў рэгістрацыі, піша "Еўрарадыё".


"Намаляваў сцяг, які на той момант быў дзяржаўным". Мужчыну з Рагачоўскага раёна аштрафавалі за БЧБ-сцяг, намаляваны на плоце 30 год таму

У судзе Рагачоўскага раёна 6 верасня адбыўся суд над жыхаром аграгарадка Лучын Рагачоўскага раёна. Яго абвінавацілі ў "несанкцыянаваным пікетаванні" (арт. 24.23 КаАП) бел-чырвона-белым сцягам на плоце каля ягонага дома.

На судзе мужчына растлумачыў, што "калі купіў дом і ўладкоўваў яго, то з мэтай упрыгожання намаляваў на плоце сцяг, які на той момант быў дзяржаўным". Пазней за гэтыя 30 гадоў ён некалькі разоў падфарбоўваў сцяг, апошні раз каля 5-6 гадоў таму.

У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым і аштрафаваў яго на 740 рублёў (20 базавых велічыняў).


"Забяспечыў доступ міліцыянта да экстрэмісцкіх матэрыялаў, тым самым распаўсюдзіў іх". Мужчыну арыштавалі за аплікацыю "Zerkalo"

У судзе Бярэзінскага раёна 11 верасня асудзілі мужчыну паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паводле матэрыялаў справы, у яго тэлефоне міліцыянты знайшлі аплікацыю "Новости Беларуси — Zerkalo.io". 

На судзе ён прызнаў віну і патлумачыў, што набыў тэлефон за месяц да затрымання з ужо ўсталяванай аплікацыяй, але не выдаліў яе.

Суд адзначыў, што забароненую інфармацыйную прадукцыю мужчына захоўваў менавіта для распаўсюду, што пацвярджаецца ў тым ліку тым, што "ён забяспечыў доступ супрацоўніка міліцыі да экстрэмісцкіх матэрыялаў, тым самым распаўсюдзіў гэту прадукцыю".

Вынікам суда стаў 15-сутачны арышт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства