Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 12 верасня:
Каментар: Апублікаваны Указ Лукашэнкі аб нявыдачы пашпартоў і іншых дакументаў беларусам за мяжой. Пра тое, якія правы чалавека гэта парушае, распавяае юрыстка праваабарончага цэнтра “Вясна” Святлана Галаўнёва:
"Улады агулам на гэта і разлічваюць: каб паставіць чалавека ў безвыходныя абставіны".
А кіраўнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак падзеліцца тым, чаго не варта рабіць беларусам:
"Самае галоўнае — не панікаваць, не паддавацца на гэтыя закіды ўладаў “прыязджайце, памяняйце пашпарты".
Падзея: Светлагорскі тэлеканал "Ранак" прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Пра шлях тэлеканала распавядае праваабаронца са Светлагорска Алена Маслюкова:
"Гэта проста паказальнік таго, як з праўладных можна ператварыцца ў экстрэмістаў у Беларусі".
Праваабарончы слоўнік: 8 верасня — Міжнародны дзень пісьменнасці, а таксама Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў.
Каментар эксперта: Што правільна казаць палітвязню адразу ж пасля яго вызвалення? Каментуе крызісны псіхолаг.