viasna on patreon

У Круглым трох чалавек асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, сярод іх — двойчы палітзняволеная

2023 2023-09-08T17:26:36+0300 2023-09-08T17:26:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/horava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Круглянскі раённы суд 6 верасня асудзіў паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу трох чалавек за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Як стала вядома MAYDAY TEAM, двойчы палітзняволеную Аліну Крывашэй (Гораву) асудзілі да аднаго года і шасці месяцаў "хатняй хіміі", Паўлу Таланаву, які амаль тры месяцы ўтрымліваўся пад вартай, прызначылі два гады "хатняй хіміі", Алесе Фрыгінай – адзін год і шэсць месяцаў "хатняй хіміі". Такі прысуд вынес Дзмітрый Сасноўскі. 

horava.jpg
Аліна Крывашэй (Горава)

Адзначым, што для Аліны Крывашэй – гэта ўжо другі суд за апошнія паўгода. Нагадаем, у першы раз яе затрымалі ў канцы сакавіка 2023 года па ўсё тым жа арт. 342 КК, па якім яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА. У зняволенні ў Крывашэй (Гаравой) абвастрыўся шэраг хранічных захворванняў. 30 траўня суд Круглянскага раёна асудзіў яе да аднаго года "хатняй хіміі". Праз два тыдні пасля гэтага, 13 чэрвеня, Крывашэй (Горава) была затрыманая зноўку. Да суда яна ўтрымлівалася пад хатнім арыштам. У той жа дзень затрымалі і Алесю Фрыгіну з Паўлам Таланавым.

Цікава, што апеляцыйны суд, які адбыўся 29 жніўня адмяніў прысуд Круглянскага суда ад 30 траўня. Справа будзе накіравана на новы разгляд у іншы раённы суд Магілёўскай вобласці. На другім судзе Аліна Крывашэй лічылася несудзімай.

Паўла Таланава вызвалілі з-пад варты пасля абвяшчэння прысуду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства