"Абаронцы правоў чалавека знаходзяцца пад пагрозай". На Нобелеўскай канферэнцыі свету прэзентавалі Сланечнікавую дэкларацыю
На Нобелеўскай канферэнцыі міру "Героі ў барацьбе за правы чалавека" 31 жніўня 2023 года прэзентавалі Сланечнікавую дэкларацыю, якая заклікае да абароны праваабаронцаў, што знаходзяцца ў небяспецы. У ёй утрымліваюцца канкрэтныя рэкамендацыі ўрадам, арганізацыям, прадпрыемствам, гарадам і ўніверсітэтам. Дэкларацыя распрацавана сумесна з лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру 2022 года: Цэнтрам грамадзянскіх свабод, "Мемарыялам", "Вясной" ад імя Алеся Бяляцкага, і падпісана шэрагам лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, арганізацый, фондаў, прыватных асоб і ўніверсітэтаў.
Нобелеўскі цэнтр міру адзначае прыняцце Дэкларацыі атрыманнем у 2022 годзе Нобелеўскай прэміі міру прадстаўнікамі праваабарончай супольнасці з трох краін, а таксама тым, што сёлета спаўняецца 25 гадоў з дня прыняцця Дэкларацыі ААН аб абароне праваабаронцаў і 75 гадоў з дня прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека.
Сланечнікавая дэкларацыя — гэта заклік да дзеяння па абароне праваабаронцаў у зоне рызыкі з канкрэтнымі рэкамендацыямі ўрадам, шматбаковым арганізацыям, бізнесам, гарадам і ўніверсітэтам. Яна была падрыхтаваная сумесна з лаўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру ў 2022 годзе, "Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў", "Мемарыялам" і "Вясной" (ад імя Алеся Бяляцкага) ды іншымі праваабарончымі арганізацыямі.
"У той час як мы адзначаем гэтыя важныя даты, абаронцы правоў чалавека знаходзяцца пад пагрозай у многіх частках свету: свабода сходаў і свабода выказвання меркаванняў знаходзяцца пад ціскам аўтарытарных рэжымаў, а выкарыстанне закона ў якасці зброі, лічбавае сачэнне і кампаніі нянавісці абцяжарваюць працу праваабаронцаў. Людзі, якія адстойваюць нашы агульныя правы, маюць патрэбу ў нашай падтрымцы і абароне", — гаворыцца на сайце Нобелеўскага цэнтра.
Сланечнікавая дэкларацыя выкарыстоўвае вагу Нобелеўскай прэміі міру і сусветную ўвагу, каб дамагчыся большай павагі да працы праваабаронцаў і падтрымкі іх дзейнасці, якая ўяўляе сабой шлях да міру.
Азнаёміцца з тэкстам Дэкларацыі можна па спасылцы (на англійскай мове)