viasna on patreon

На стачкамаўцаў "Нафтана" Брыцікаву і Кухаронка завялі крымінальныя справы, яны затрыманыя

2023 2023-08-11T23:36:13+0300 2023-08-12T07:06:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brycikava-kuharonak-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі АМАПу  меркавана 11 жніўня ў весцы каля Наваполацку затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан» і актывістку Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца “Нафтана” Аляксандра Кухаронка.

Кухаронак - адзін з самых першых, хто ў 2020 годзе абвясціў стачку на прадпрыемстве.

Вядома, што іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Затрыманая таксама і жонка Аляксандра. Яны маюць непаўнагадовых дзяцей.

Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка неаднаразова затрымлівалі ў 2020 – 2022 гадах і арыштоўвалі адміністрацыйна. Вольга запар атрымала 75 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства