viasna on patreon

За налепку з "Пагоняй", за каментары, за фота: хроніка затрыманняў 8 жніўня Дапоўнена

2023 2023-08-08T13:21:00+0300 2023-08-08T18:11:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pagonia-nalepka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінску за налепку з «Пагоняй» затрыманая дзяўчына

Дзяўчына хацела прайсці праз стадыён «Дынама», дзе праходзілі «Гульні СНД», — у яе знайшлі налепку з «Пагоняй» і затрымалі.

На «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што хацела прайсці праз стадыён «Дынама» — аднак міліцыянты ўбачылі на яе пропуску налепку «Пагоня» і затрымалі. Пазней у тэлефоне дзяўчыны знайшлі фота з пратэстаў.

Таксама затрыманую прымусілі прызнацца ў тым, што яна распаўсюджвала «экстрэмісцкія» матэрыялы і дасылала інфармацыю ў чат-бот «Nexta».


Затрыманая беларуска адмовілася размаўляць з прапагандыстам Азаронкам

Затрыманая жанчына адмовілася размаўляць з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Прапагандыст прыйшоў у ГУБАЗіК, каб запісаць відэа з жанчынай. Азаронак сцвярджаў, быццам яна пакідала абразлівыя каментары, і распытваў наконт іх. Але затрыманая моўчкі глядзела на яго і не адказвала на пытанні. Паводле звестак праваабаронцаў, гэта 38-гадовая Наталля Крук.


Былую палітзняволеную Ірыну Пярцову аштрафавалі па адміністрацыйнай справе

Ірына Пярцова – адна з удзельніц палітычных перфомансаў, за якія 20 траўня 2022г. былі асуджаны чацвёра жыхароў Віцебска.

Пасля затрымання ў верасні 2021 года сілавікі забралі ў Ірыны тэлефон. У гэтым чэрвені, калі жанчына ўжо выйшла на волю, яе прызналі вінаватай паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23 КаАП. Быў складзены пратакол пра тое, што ў сетцы «ВКонтакте» знайшлі фотаздымкі падзеяў жніўня-верасня 2020 года.

У судзе Першамайскага раёна суддзя Наталля Карабліна аштрафавала Пярцову на 1850 рублёў.

Пра затрыманне паведамляе "Віцебская вясна".


За каментары трохгадовай даўніны затрыманы Яўген Горбач

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчына пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і нібыта заклікаў да «гвалтоўнай расправы над імі».


У Гомелі сілавікі затрымалі жанчыну на матацыкле з-за колеру шлему

На «пакаяльным відэа» затрыманая кажа, што наляпіла на белы шлем ізастужку «цаглянага колеру» — гэта і прыцягнула ўвагу міліцыянтаў.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства