viasna on patreon

Палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка стала "Выбітнай выпускніцай" ЕГУ

2023 2023-06-29T17:12:41+0300 2023-06-29T17:41:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ksu_malukova_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 29 чэрвеня, у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў 11-ы раз уручылі ўзнагароду "Выбітн_ай выпускні_цы". Трэці год запар узнагарода прызначаецца палітзняволеным. Сёлета ў намінацыі перамагла палітзняволеная Наста Лойка, асуджаная дзесяць дзён таму да сямі гадоў калоніі за праваабарончы даклад. Праз тое, што Наста ўтрымліваецца ў СІЗА, ганаровы сертыфікат прыняла ейная сяброўка і магістрантка ЕГУ Ксенія Малюкова. Яна выступіла з моцнай прамовай, у якой узгадала іншых палітзняволеных, якія атрымалі такую ўзнагароду ЕГУ ў папярэднія гады. У гонар Насты Лойкі ва ўніверсітэце будзе ўсталявана імянная таблічка.

Ксенія Малюкова ганаровы сертыфікат
Ксенія Малюкова атрымлівае ганаровы сертыфікат ад рэктара ЕГУ Кшыштафа Рыбіньскага

У шорт-ліст, акрамя Насты, таксама ўвайшлі гісторык і кандыдат навук Мікалай Волкаў і актыўны ўдзельнік грамадска-палітычных рухаў і арганізацый, экалагічных, адукацыйных, дабрачынных, культурных ініцыятыў і праектаў Аляксей Седура.

Ганаровы сертыфікат на цырымоніі прыняла сяброўка Насты і магістрантка ЕГУ Ксенія Малюкова. Яна выступіла з моцнай прамовай, у якой узгадала іншых палітзняволеных, якія атрымалі такую ўзнагароду ЕГУ ў папярэднія гады:

"Кожны раз, калі я прыходжу ў ЕГУ, я бачу на дошцы гонару фатаграфію майго сябра і таварыша Міколы Дзядка, ён выбітны выпускнік ЕГУ 2021 года. Мікола — анархіст, палітолаг, журналіст і блогер, чалавек, які другі раз у жыцці атрымаў палітычнае зняволенне тэрмінам пяць гадоў і цяпер знаходзіцца ў турме №1 1 у Гродне. Цяпер на дошцы гонару будзе вісець фотаздымак яшчэ адной маёй сяброўкі Насты Лойкі.

Насамрэч я не павінна цяпер стаяць на гэтай сцэне. На гэтай сцэне павінна стаяць выбітная выпускніца 2022 года Таццяна Кузіна і ўручаць гэтую прэмію Лойцы. Таццяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых мэнеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart, магістарка паліталогіі. 17 сакавіка гэтага года Таццяну асудзілі на дзесяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Сёння, прама цяпер, Таня сядзіць у Мінску, на вуліцы Валадарскага, у СІЗА-1. У тым жа горадзе, на той жа вуліцы, напэўна, у суседняй камеры з Таняй, у СІЗА нумар 1, прама зараз сядзіць мая дарагая Наста Лойка, выбітная выпускніца 2023. Роўна 10 дзён таму суд вынес прысуд для Насты — сем гадоў зняволення".

Ксенія распавяла, што Наста 15 гадоў актыўна займалася праваабарончай дзейнасцю, працавала з пытаннямі роўнасьці, антыдыскрымінацыі, займалася правамі замежных людзей без грамадзянства, нефармальнай адукацыяй у галіне абароны правоў чалавека. Таксама адзначыла, што Наста адна з першых праваабаронцаў Беларусі, хто пачаў займацца правамі мігрантаў і мігрантак і асобам, якія шукалі прытулку, працавала з людзьмі, якія не мелі дома. Прысуд для яе вынеслі наўпрост у Міжнародны дзень бежанцаў і бежанак.

Ксенія Малюкова
Ксенія Малюкова

"Адзін сябар Насты, які цяпер ваюе на баку Украіны сказаў пра яе: "Упеўнены, што турма не зможа зламаць Насту. Пасля нашай перамогі яна працягне сваю барацьбу за правы чалавека, з той толькі розніцай, што абараняць Наста будзе правы судзі Шылько, якая яе ў турму і адправіла. Бо правы альбо працуюць для ўсіх, альбо не працуюць зусім".

Адна з сукамерніц распавяла пра выпадак, як Насту выгналі ў прагулачны дворык без адзення: "Насту аднаго выгналі ў дворык за тое, што яна напісала скаргу на тое, што тых, хто ездзіў на працу на сметніцу, доўга трымалі ў дворыку на марозе, то бок трымалі ў неналежных розумах. На гэта міліцыянт Цішачкін сказаў, што яна цяпер пойдзе і паглядзе сама, як гэта. Яе адправілі на 5-6 гадзін у гэты дворык. Ён прасіў потым Насту, каб яна не пісала скаргі". Палітычныя не ездзяць працаваць на сметнік. Таму Наста дакладна ня абараняла сваё правы. Яна хацэла палепшыць розумы для тых, каго ў грамадстве называюць "на дне". І ў гэтым уся Наста Лойка. Наста дакладна не абараняла сваё права. Яна хацела палепшыць розумы для тых, каго ў грамадстве называюць "на дне". І ў гэтым уся Наста Лойка".

Прама цяпер я стаю тут, і Наста не ведае пра гэта, і ў яе не было магчымасці напісаць сваю прамову для сённяшняга выпускнога, для вас, студэнтаў і студэнтак, якія сёння выпускаюцца. Таму я ўчора ноччу перачытала частка яе інтэрв'ю, і хачу зачытаць вам адну яе цытату:

"Я бы проста заклікала навучыцца бачыць чалавечую годнасць у кожным без выключэння, імкнуцца яго зразумець, а не адгароджвацца сцяной, адказваць на дыскрымінацыю ройнасцю, на таталітарызм — свабодай і салідарнасцю, на гвалт — міратвочасцю, і кантраляваць свайго ўнутранага фашыста. Усе гэтыя працэсы ідуць праз нас і залежаць ад нас. Аснойная выснова маіх "сутак" у тым, што у Беларусі пакутуюць ня толькі "палітычны", а тысячы і тысячы іншых. Нічога не скончылася. Мы працягваем дзейнасць".

Наста Лойка — бясспрэчна жанчына-легенда. Калі б усе прэміі міру можна было памяняць на свабоду Насты — я б абавязкова гэта зрабіла. Дзякуй тым, хто намінаваў яе. Дзякуй усім, хто прагаласаваў за Насту. Хай хутчэй наступіць лепшы час, у якім не будзе навін, у якіх паміраюць мігранты з Сірыі, Афганістана, Ірана, Ірака, Чачні, спрабуючы перабрацца праз памежныя бар'еры. Свабоду ўсім зняволеным па палітычных матывах у свеце! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Ксенія Малюкова атрымлівае ганаровы сертыфікат
Ксенія Малюкова атрымлівае ганаровы сертыфікат ад рэктара ЕГУ Кшыштафа Рыбіньскага

Нагадаем, 20 чэрвеня ўМінскім гарадскім судзе Насты Лойку асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за падрыхтоўку даклада "Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі" (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя. 

Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, веганскімі пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка

Праваабаронцы Насце Лойцы прызначылі 7 гадоў калоніі

Прысуд вынесла Алена Шылько, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Вольга Дзіндзелевіч. Наста заявіла, што будзе абскарджваць прысуд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства