viasna on patreon

У Варшаве адбылася прэзентацыя інсталяцыі "1525", прысвечанай беларускім палітвязням Фота

2023 2023-06-05T23:20:24+0300 2023-06-06T00:05:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/praekt1525_8.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Варшаве ў Музеі вольнай Беларусі 5 чэрвеня прайшла прэзентацыя праекта "1525" — фотаздымкі палітзняволеных, размешчаныя за калючым дротам. Адкрыццё інсталяцыі адбылося яшчэ 2 чэрвеня і будзе дзейнічаць да 8 чэрвеня. На празентацыі прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў Літвы, Латвіі, Малдовы і Нідэрландаў. Таксама ў сустрэчы прымалі ўдзел былыя палітвязні, сваякі вязняў, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні, і прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Праект створаны былымі палітвязнямі, якія прайшлі праз турмы, калоніі і былі вымушаны з'ехаць з краіны, а цяпер працягваюць казаць пра жахлівыя рэпрэсіі ў Беларусі. Сярод іх — Аляксандр Кабанаў, Алег Кулеша і Канстанцін Шульга. Напрыканцы суаўтары праекту зрабілі для наведвальнікаў агляд інсталяцыі і распавялі пра некаторых палітзняволеных. "Вясна" публікуе фотарэпартаж з прэзентацыі. 

Ганна Канавалава з унукамі
Ганна Канавалава з унукамі

На прэзентацыі з прамовай выступіла Ганна Канавалава — маці палітзняволенай Антаніны, якая апынулася ў зняволенні разам са сваім мужам Сяргеем. Цяпер Ганна выхоўвае дзяцей сама.

"Сярод палітзняволеных больш за 150 — жанчыны. Са мной стаяць дзеці Антаніны і Сяргея. Ніхто дзецям не заменіць маці. Хутка будзе тры гады, як мы пра гэта паўсюль крычым. Крычым пра тое, што ў Беларусі адбываецца генацыд свайго народа, што людзі, якія праходзяць турмы, выходзяць хворымі. Гэтая няволя ў іх забірае здароўе", — сказала Ганна.

Дзеці палітзняволеных бацькоў падчас прэзентацыі прачыталі вершы, адзін з якіх прысвечаны маці.

praekt1525_1.jpeg
Выкананне віяланчалісткай інструментальны твор.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка
Прадстаўнікі амбасадаў
Прадстаўнікі амбасадаў
Былыя палітзняволеныя Канстанцін Шульга і Алег Кулеша
Былыя палітзняволеныя Канстанцін Шульга і Алег Кулеша
Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў
Былы палітвязень Аляксандр Кабанаў

Ганна Канавалава з унукамі
Ганна Канавалава з унукамі
Былы палітвязень Алег Кулеша
Былы палітвязень Алег Кулеша
Былы палітвязень Канстанцін Шульга
Былы палітвязень Канстанцін Шульга

Скрыня для лістоў і паштовак для палітзняволеных Беларусі

Падпісанне лістоў да палітвязняў
Падпісанне лістоў да палітвязняў
Былы палітвязень Алег Кулеша
Былы палітвязень Алег Кулеша

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства