viasna on patreon

Былой бухгалтарцы Мінскага элетратэхнічнага завода прысудзілі пяць гадоў калоніі

2023 2023-05-31T11:14:00+0300 2023-05-31T12:01:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karniaenka-natallia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Карняенка

Ганна Карняенка

У Мінскім гарадскім судзе 24 траўня завяршыўся разгляд крымінальнай справы былой бухгалтаркі Мінскага элетратэхнічнага завода імя Вавілава Ганны Карняенка. Жанчыну абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых даденых (ч. 3 арт. 203-1 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт 130 КК).

Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.

Судовы працэс пачаўся 19 траўня і праходзіў закрытым рэжыме, таму інфармацыі пра сутнасць абвінавачання небагата. Вядома, што Ганну звольнілі з працы пасля «Народнага ўльтыматуму» ў 2020 годзе, затым яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення.

Суд прызнаў Ганну Карняенка вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на пяць гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства