Сродкі здзяйснення злачынства – штаны і майка. Мужчыну асудзілі па “народным” артыкуле
У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 красавіка асудзілі Віталя Ткачэнку паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Віталю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама ў выхадзе на праезную частку і блакіроўцы руху грамадскага транспарту. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Ткачэнку апазналі па фотаздымках і відэазапісе, знойдзеных у інтэрнэце, а таксама па дадзеных тэлефонных злучэнняў, якія сілавікам прадаставіў мабільны аператар мужчыны.
У затрыманага вынялі тэлефон, а таксама штаны і майку, у якіх ён хадзіў на пратэсныя акцыі.
Віталь Ткачэнка мае сярэднюю адукацыю і працуе слесарам на ААТ М.