У сакавіку судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 62 чалавекі
Праваабаронцы "Вясны" ў сакавіку фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян паводле палітычных матываў. Па наяўным даным, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваны за мінулы месяц, складае прыблізна 162 чалавекі. Праваабаронцам вядома пра не менш за 62 асуджаныя ў крымінальным парадку грамадзян, з якіх 44 складаюць мужчыны, 18 — жанчыны.
У адносінах да шасці чалавек пастаноўлены абвінаваўчыя прыгаворы ў парадку завочнай вытворчасці (пяць чалавек па справе Каардынацыйнай рады і адзін чалавек па справе "Вясны"). Трэці месяц запар працягваецца тэндэнцыя да ўзмацнення жорсткасці абласнымі судамі прысудаў, якія былі пастаноўлены раённымі судамі. Магілёўскім і Віцебскім абласнымі судамі зменены пакаранні фігурантаў дыфамацыйных спраў, асуджаных у канцы 2022 году, з "хатняй хіміі" на пазбаўленне волі.
Вярхоўны суд змяніў прысуд Гродзенскага абласнога суда ад 17 кастрычніка 2022 г. у дачыненні да Мікалая Аўтуховіча ў частцы асуджэння паводле ч.1 арт. 295-3 КК, Ірыны Гарачкінай у частцы асуджэння паводле ч.1 арт. 405 КК – вызначана вызваліць іх ад прызначанага па названых артыкулах прысуду праз сканчэнне тэрмінаў даўніны.
Сумарна, па вядомых праваабаронцам фактах асуджэння, у сакавіку суды вынеслі:
- 166 гадоў 5 месяцаў пазбаўлення волі ў дачыненні да 36 чалавек;
- 55 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія") у дачыненні да 24 чалавек;
- 3 месяцы арышту для аднаго чалавека;
- 400 базавых велічынь на суму 488 400 рублёў у якасці дадатковага пакарання з дачыненні да 12 чалавек, 11 з якіх асуджаны на пазбаўленне волі, адзін — на "хатнюю хімію";
- 5 гадоў пазбаўлення права займаць пасацы, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязацельствамі разам з пазбаўленнем волі ў якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да аднаго чалавека;
- прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму разам з пазбаўленнем волі і штрафам у дачыненні да аднаго чалавека.
Па вядомых праваабаронцам прысудах у сакавіку суды прымянялі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 58,1% выпадкаў крымінальнага асуджэння грамадзян, "хатняй хіміяй" — у 38,7%, арыштам — у 1,6%, штрафам — у 1,6%.
Такім чынам, у сакавіку пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хатняй хіміі" і арыштам суды прымянялі ў 98,4% выпадкаў асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.
У лютым судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 72 чалавекі