viasna on patreon

Два гады калоніі замест двух гадоў “хатняй хіміі”. Мужчыну ўзмацнілі прысуд за абразу прадстаўніка ўлады

2023 2023-03-17T13:59:49+0300 2023-03-17T14:16:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebski-ablasny-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года асудзілі Аляксея Азарку паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Тарасевіч прызначыў Аляксею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў). 7 сакавіка 2023 года Віцебскі абласны суд узмацніў прысуд пасля апеляцыйнага пратэсту пракурора. 

Аляксея асудзілі за абразлівыя інтэрнэт-каментары ў тэлеграм-канале ў бок двух прадстаўнікоў улады. Як вынікае з тэкста пастановы, адна з лексемаў у каментарах Аляксея была “рожа”.

Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся.

Аднак пасля абвяшчэння прысуду пракурор Глыбоцкага раёна В. падаў апеляцыйны пратэст у абласны суд на рашэнне суда Глыбоцкага раёну. Яму дапамог абгрунтаваць апеляцыйны пратэст намеснік начальніка аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці С.

Так, 7 сакавіка 2023 года Віцебскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Глыбоцкага раёну і змяніў Аляксею два гады “хатняй хіміі” на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства