viasna on patreon

Гарадзенца асудзілі на год калоніі за абразу Лукашэнкі. Мужчына пакінуў некалькі допісаў у "Аднакласніках"

2023 2023-01-23T12:10:58+0300 2023-01-23T15:26:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akciabrski_sud_hrodna_shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кастрычніцкім судзе Гродна 14 снежня 2022 года асудзілі Андрэя Мацонку паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў мужчыну адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Андрэя абвінавацілі ў тым, што ён з мабільнага тэлефона ў сацсетцы “Аднакласнікі” пакінуў публікацыю з выявай і тэкстам, якія “прыніжаюць гонар і годнасць асобы, абразлівую інфармацыю і негатыўную адзнаку” Лукашэнкі.

Таксама мужчыну паставілі ў віну, што ён у сваіх публікацыях абвінаваціў Лукашэнку ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў паводле ч. 3 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 3 арт. 426 (Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.

Публікацыі Андрэя на старонцы заўважыў супрацоўнік міліцыі падчас маніторынгу сацыяльных сетак.

Мужчына прызнаў віну часткова і паведаміў, што частку публікацый, якія ставяць яму ў віну, размясціў у сябе на старонцы, калі знаходзіўся за межамі Беларусі. Але да гэтага падчас допыта паведаміў, што гэтыя ж публікацыі з верасня 2020 года па сакавік 2021 года размясціў, знаходзячыся па месцы прапіскі ў Гродне.

Андрэй раскаяўся ў здзейсненым.

Андрэй Мацонка мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства