viasna on patreon

Пачынаецца яшчэ адзін працэс над "рэйкавымі партызанамі". На гэты раз – у Гомелі

2022 2022-12-06T08:02:05+0300 2022-12-06T08:02:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pleshkun_i_selvich.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч

Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч

У Гомельскім абласным судзе на 6 снежня прызначаная дата разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да двух жыхароў Мазыра: 34-гадовага Сяргея Плешкуна і 45-гадовага Юрыя Сельвіча.

Справу будзе разглядаць суддзя Алег Харошка.

Палітвязні Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч пазнаёміліся адзін з адным у 2020 годзе падчас паслявыбарчых пратэстаў. Пра іх затрыманне стала вядома 10 сакавіка 2022 года. Як лічыць следства, падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе яны выходзілі на дарогу з б-ч-б-сцягам і блакавалі транспарт на цэнтральных вуліцах Мінска.

Канчатковае абвінавачанне мазыранам выстаўленае па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 2 арт.295-3 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў;
  • ч. 2 арт. 289 – акт тэрарызму;
  • ч.1 арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 4 арт. 309 – наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
  • арт. 341 – апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці;
  • ч.1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • ч.1 арт. 361 – садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Згодна з матэрыяламі справы, у перыяд са жніўня 2020 года па люты 2022 года Пляшкун і Сельвіч набылі кампаненты для вырабу "кактэйляў Молатава" і піратэхнічны выраб, якія захоўвалі і перавозілі ў розных транспартных сродках і месцах з мэтай іх наступнага выкарыстання пры здзяйсненні акту тэрарызму, нападзе на будынкі, установы, транспартныя сродкі, а таксама супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Акрамя гэтага, Пляшкун нібыта сам вырабіў «кактэйлі Молатава» і сумесна з Сельвічам падрыхтаваліся да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартных сродкаў і шляхоў зносін, што магло пацягнуць смерць чалавека, крушэнне або аварыю.

Пачынаецца суд над "рэйкавым партызанам", якому пры затрыманні прастрэлілі калені

Пры затрыманні сілавікі ўжылі агнястрэльную зброю – выстралілі па яго ніжніх канечнасцях, паколькі, на іх думку, мелася рэальная пагроза ўзброенага супраціву.

У працяг сваіх дзеянняў Пляшкун, як сцвярджае следства, выкарыстоўваючы Тelegram-канал, прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, размясціў  відэафайл з каментарамі пра дату і час перамяшчэння ваеннай тэхнікі, ваенізаваных падраздзяленняў і вайскоўцаў з мэтай ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці. Пасля чаго пад'ехаў да аднаго з прадпрыемстваў Мазырскага раёна і дарожнага знака, дзе нанёс фарбай на плот і знак цынічныя малюнкі і надпісы, у якіх даў негатыўную ацэнку жыхарам замежнай дзяржавы, паведамляе Генеральная пракуратура.

 З відэасюжэту БТ вынікае, што сачылі за мужчынамі пільна: паказалі кадры са схаванай камеры ў гаражы, дзе мужчыны абмяркоўваюць свае планы. На запісы яны кажуць аб перспектывах пашкоджання рэек.

Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства