У панядзелак 23 верасьня прайшло паседжаньне рабочай групы падрыхтоўкi й правядзеньні сумеснай масавай акцыі апазыцыйных палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. прэс-служба Партыі БНФ
https://spring96.org/be/news/110
2002
2002-09-24T10:00:00+0300
2002-09-24T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На сустрэчы была прынятая папярэдняя дата й месца акцыі - нядзеля, 17 лістапада, збор а 12 гадзіне на плошчы
Якуба Коласа. Пакуль няма кансэнсусу з назвай і асноўным лёзунгам акцыі, аднак ужо не выклікае пярэчаньняў, што
адным з асноўных лёзунгаў будзе "За Незалежнасьць!". Слова "незалежнасьць" будзе і ў назьве акцыі. На
паседжаньні таксама было вырашана зрабіць сустрэчы рабочай групы штодзённымі, прынамсі на гэтым тыдні.
--
З павагай
прэс-служба Партыі БНФ mailto:press@pbnf.org
www.pbnf.org