viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-11-22T17:12:58+0300 2022-11-22T17:38:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 22 лістапада:

Каментар: Хвілінкі з літаратурай.

15 лістапада, у Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні, прэзентавана папяровая кніга палітзняволенага адваката Максіма Знака “Зэкамерон”.

“Максім Знак лічыць, што для яго ганарова было выйсці ў серыі "Беларуская турэмная літаратура"”, — адзначае рэдактарка серыі Алена Лапцёнак.

А ў Вільні 19 лістапада прэзентавана “Кніжка ў выгнанні” Лізаветы Даўгулевіч. Там сабраныя ілюстраваныя гісторыі 12 беларускіх студэнтаў, “якія вымушаныя былі пакінуць радзіму, таму што не былі згодныя з палітыкай улады”. Адна з гераінь — Наста Крывашэева, якой цудам удалося пазбегнуць затрымання па “справе студэнтаў”.

А яшчэ ў межах рубрыкі паэт і праваабаронца “Вясны” Сяржук Сыс прачытае верш, які нарадзіўся дзякуючы Алесю Бяляцкаму.

Па-за межамі: У Берліне прайшоў Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. А для двух беларускіх праваабаронцаў удзел у такой маштабнай падзеі стаў першым у жыцці. У рубрыцы яны дзеляцца сваімі назіраннямі:

“Ёсць краіны, дзе смяротнае пакаранне выносіцца жанчынам (Іран і афрыканскія краіны). Падобнае адбываецца за невыкананне рэлігійных нормаў культуры. У нас жа выносіць смяротны вырак могуць толькі мужчынам”, — так апісвае свае думкі праваабаронца “Вясны” Дар’я Рублеўская пасля наведвання розных варкшопаў кангрэса.

“Тэма Беларусі ўздымалася неаднаразова. І на адкрыцці, і на панэльных дыскусіях, а таксама і на кулуарных сустрэчах, — рспавядае праваабаронца “БХК” Павел Левінаў. — Акрамя таго, я пазнаёміўся з людзьмі, якія больш за 20 гадоў правялі ў турмах у чаканні смяротнага прысуду. Гэта самае моцнае ўражанне”.

Каментар эксперта:  Прадстаўніца Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі распавядае пра даклад: “ГУБАЗіК – карны падраздзел рэжыму па барацьбе з іншадумствам”. У ім эксперты прааналізавалі 33 інтэрв'ю асобаў, апытаных камітэтам са жніўня 2020 года па верасень 2022 года.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні  мазырскага панк-гурта “VIKT(A)R xOi”. Яго вакалістку і цяпер палітзняволеную Крысціну Чаранкову 16 лістапада асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства