Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 27 верасня:
Падзея: За кратамі старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі сустрэў 60-годдзе, а праваабаронцу “Вясны” Леаніду Судаленку споўнілася 56 гадоў.
“Я памятаю, як Алесь казаў, што ёсць такая правабарончая праца: сядзець у турме, быць у зняволенні”.
Тым часам палітзняволеную валанцёрку “Вясны” Таццяну Ласіцу нечакана вызвалілі з калоніі.
Па-за межамі: Мір і палон, вайна і адмова ад расійскага грамадзянства. Як прайшла акцыя салідарнасці з Украінай, якую праваабаронцы з розных краін зладзілі каля Расійскай амбасады ў Вільні?
Каментар: Што ведаюць нарвежцы пра Беларусь і як па-асабліваму для грузінаў бачыцца вайна ва Украіне? Думкамі дзеляцца дарадчыца Фонда Дамоў правоў чалавека з Осла і прадстаўніца Дома правоў чалавека з Тбілісі:
“Мы памянялі афіцыяльную назву краіны з Hviterussland на Беларусь”.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні TonqiXod.
Аўдыязапіс выпуску: