Пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах да старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі за распаўсюд заведама ілжывай інфармацыі пра прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку
https://spring96.org/be/news/1092
2004
2004-03-17T10:00:00+0200
2004-03-17T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта 17 сакавіка паведаміў начальнік прэс-цэнтру пракуратуры Юры Азаронак.
Крымінальная права ўзбуджаная пасьля аналізу інтэрвью Лябедзькі, якое транслявалася 21 лютага ў праграме “Зеркало” тэлеканала "Россия" і 22 лютага ў праграме "Намедни" тэлеканала НТВ. Па дадзеных кіраўніка прэс-цэнтру пракуратуры, крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 367 частцы 2 КК Беларусі (Паклёп у адносінах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і перададзеная для вытворчасьці ў пракуратуру Менску. Па гэтым артыкуле КК Анатолю Лябедзьку пагражае пакараньне на тэрмін да 5 гадоў. (Белорусские новости)