viasna on patreon

Паўсотню разоў абразіў Лукашэнку і Барсукова: у Гродне судзяць стаматолага-артапеда

2022 2022-09-20T11:57:50+0300 2022-10-01T15:32:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/duraeu-a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Дураеў

Аляксандр Дураеў

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца суд над стаматолагам-артапедам медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот" Аляксандрам Дураевым. Урача абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367), а таксама ў незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (ч. 2 арт. 295 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вядзе Віталь Лабоцкі.

Высветлілася, што суд пачаўся яшчэ 28 красавіка 2022 года, але разгляд прыпынілі для правядзення комплексных лінгвістычных экспертыз.

Пацярпелыя па справе на суд не з’явіліся.

У судовым пасяджэнні былі зачытаныя паказанні пацярпелага па справе намесніка старшыні Памежнага камітэта Беларусі, які палічыў абразлівымі для сябе выказванні Дураева ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”.

У віну Дураеву таксама ставіцца размяшчэнне на асабістай старонцы ў “Аднакласніках” матэрыялаў з лагатыпамі і надпісамі “Бел*ат”, TU*.by, Зер*ало”, “Ne*ta”, прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У ходзе судовага працэсу агучваліся вынікі шматлікіх лінгвістычных экспертыз. Так, экспертыза прызнала негатыўнымі выказванні ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі: “псіхапат”, “звар’яцелы”, “карнік і дыктатар”, “жывёла” і дзясяткі іншых, прызнаўшы іх ненарматыўнай формай маўленчага выказвання. Некаторыя выказванні прызнаныя непрымальнай формай выказвання. Пералік такіх выказванняў змяшчаецца на некалькіх старонках справы.

Затым агучваюцца вынікі экспертызы па абразе былога намесніка міністра МУС Аляксандра Барсукова.

Больш за паўгадзіны суд зачытваў вынікі комплексных экспертыз, называючы вынікі па нумарах выказванняў. Такіх выказванняў было больш за 50.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 27 верасня.

У Гродне судзяць стаматолага-артапеда па дыфамацыйных артыкулах і за захаванне зброі

Як мінімум 8 сілавікоў уварваліся ў дом да стаматолага, паклалі яго тварам у падлогу. На пытанне, якое дачыненне ён мае да пратэснай дзейнасці, Аляксандр адказаў: "Абсалютна ніякага".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства