viasna on patreon

Суд над журналісткай Ксеніяй Луцкіной працягнецца найменей да 24 верасня

2022 2022-09-15T11:30:00+0300 2022-09-15T12:10:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/luckina-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ксенія Луцкіна ў судзе

Ксенія Луцкіна ў судзе

У Мінскім гарадскім судзе 15 верасня працягваецца разгляд крымінальнай справы былой журналісткі Белтэлерадыёкампаніі Ксеніі Луцкіной. Ксенію вінавацяць ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). 

Разглядае справу суддзя Таццяна Фалькоўская.

Палітзняволеная Ксенія Луцкіна  да жніўня 2020 года працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканала "Беларусь 2" і ўвайшла ў асноўны склад "Каардынацыйнага савета".

Пазней Ксенія казала аб тым, што разам з іншымі журналістамі, якія звольніліся, яны плануюць стварыць "альтэрнатыўнае тэлебачанне" на YouTube. Праект развіваўся ў тым ліку пры ўдзеле Акадэміі Прэс-клуба. Першыя перадачы былі запісаныя, запуск павінен быў адбыцца ў студзені 2021.

Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 ў Мінску на бульвары Мулявіна. На працягу чатырох гадзін у яе дома праходзіў ператрус. У журналісткі канфіскавалі камп'ютар, тэлефон, флэшкі і дакументы.

З таго часу журналістка ўтрымлівалася ў СІЗА-1 Мінска.

Суд пачаўся яшчэ 1 верасня.

На мінулым тыдні на судовых пасяджэннях адбываліся допыты сведкаў, а таксама дэманстраваліся запісы з сустрэчы журналістаў дзяржаўных СМІ каля будынку Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, пасяджэнні па справе Ксеніі Луцкіной у Мінскім гарадскім судзе (вуліца Дуніна-Марцінкевіча, 1/3) будуць адбывацца штодня найменей да 24 верасня. За гэты час абвінавачанне мусіць аргументаваць (ці прынамсі зрабіць выгляд), што дзейнасць шматразова ўганараванай тэлевізійніцы “выключна шкодная” для дзяржаўных інтарэсаў. 

У Мінску судзяць Ксенію Луцкіну, якую абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады

Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 ў Мінску на бульвары Мулявіна. На працягу чатырох гадзін у яе дома праходзіў ператрус. У журналісткі канфіскавалі камп'ютар, тэлефон, флэшкі і дакументы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства