viasna on patreon

"Ня быць скотам". Прэм’ера дакументальнага фільма пра лёсы праваабаронцаў "Вясны" Відэа

2022 2022-08-31T13:14:44+0300 2022-08-31T14:35:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malanka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэм’ера дакументальнага фільма “Ня быць скотам” пра складаныя лёсы праваабаронцаў адбылася сёння на “Маланка. Медыя”.  Фільм з’яўляецца працягам плённай супрацы кінадакументалістаў з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.  

“Пасля падзей 2020 года многія з тых, хто дапамагаў беларусам адстойваць іх правы, апынуліся ў турме. Сябры і калегі кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, якія як і легендарны праваабаронца апынуліся пад рэпрэсіямі, але змаглі выехаць з краіны, цяпер актыўна аднаўляюць працу арганізацыі. Яны кажуць, што праваабарона – гэта не прафесія, а стыль жыцця. Нават патрапіўшы ў кацёл вайны ва Украіне, яны працягнулі дапамагаць людзям. Нягледзячы на тое, якой небяспецы падвяргаліся іх жыцці. Сёння нашы героі знаходзяцца ў Літве, дзе шум імклівых грамадзянскіх самалётаў і залпы святочных феерверкаў ўсё яшчэ нагадваюць аб авіяўдарах па мірных гарадах. А былы будынак КДБ, пераўтвораны ў музей акупацыі і барацьбы за свабоду, а таксама парк савецкай гісторыі пад Друскінінкаем зусім не здаюцца артэфактамі далёкага мінулага. Што значыць для беларуса "Ня быць скотам" і як не трапіць у пастку самых страшных старонак гісторыі, расказваем у новым фільме Маланка.Doc”,  – гаворыцца ў анатацыі да фільма.

Фільм распавядае пра працу ў эміграцыі некалькіх праваабаронцаў Праваабарончага цэнтра "Вясна", якія сталі двойчы бежанцамі. Спачатку праз пераслед яны павінны былі выехаць з Беларусі ва Украіну, а потым вайна іх выгнала ў Літву.

Аўтары дакументальнай стужкі плануюць прадставіць фільм на некалькіх міжнародных праваабарончых кінафестывалях.

"Ня быць скотам". Прэм’ера дакументальнага фільма пра лёсы праваабаронцаў "Вясны"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства