viasna on patreon

Дайджэст "Вясны": 36 палітвязняў у ліпені выйшлі на волю, большасць з іх цалкам адбылі тэрміны

2022 2022-08-01T15:48:47+0300 2022-08-01T16:52:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/volia_rytus_na_voli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо два гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль кожны тыдзень. На дадзены момант палітвязнямі лічацца 1255 чалавек. Але адначасова гэтая лічба і памяншаецца ў сувязі з тым, што некаторыя вязні ўжо адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю з месцаў зняволення, а некаторых вызваляюць у залі суда з СІЗА з прысудам у выглядзе абмежавання волі. Па дадзеных праваабаронцаў, у ліпені на волю вышлі мінімум 36 чалавек — 20 з іх цалкам адбылі тэрміны па палітычна матываваных прысудах. За што палітвязні адбывалі тэрміны і як яны апынуліся на волі — распавядае "Вясна".

28 палітвязняў у чэрвені выйшлі на волю, палова з іх цалкам адбылі тэрмін

Па дадзеных праваабаронцаў, у чэрвені на волю вышлі мінімум 28 чалавек.

20 палітзняволеных выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны ў месцах зняволення

1 ліпеня на волю выйшлі палітвязні Яўген Дзмітрыеў і Юрый Кавалёў

dzmitryeu_jaugen.jpg
Яўген Дзмітрыеў

28-гадовы Яўген Дзмітрыеў працаваў пажарным-ратавальнікам у МНС. Яго затрымалі 4 кастрычніка 2020 года пасля "Марша вызвалення палітвязняў" каля свайго дома ў Мінску. Паводле абвінавачвання, Яўген Дзмітрыеў 4 кастрычніка быў на несанкцыянаваным мерапрыемстве, дзе стаяў у счэпцы з іншымі грамадзянамі, выходзіў на праезную частку. Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 26 лютага 2021 года прысудзіў Яўгену два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 1 ліпеня Яўген выйшаў на волю з калоніі "Воўчыя норы", цалкам адбыўшы тэрмін.

Таксама 1 ліпеня палітвязень Юрый Кавалёў выйшаў з ваўкавыскай калоніі на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Але цяпер яго чакае прымусовае лячэнне, прызначанае па новай крымінальнай справе. Суд Ваўкавыскага раёна 28 чэрвеня асудзіў палітвязня паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі). Паводле гэтага артыкула, палітвязню пагражала да яшчэ аднаго года ў зняволенні. Але, як паведамілі сыну Юрыя ў судзе, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пасля таго, як рашэнне суда ўступіць у законную сілу, Юрыя накіруюць на прымусовае лячэнне. Юрый быў затрыманы 23 ліпеня 2021 года за тое, што назваў Лукашэнку "дэбілам" на прыёме ў псіхіятра, якая завяла з ім гаворку на палітычныя тэмы. 22 ліпеня 2021 года суд Буда-Кашалёўскага раёна ў закрытым рэжыме прысудзіў Кавалёву год калоніі паводле арт. 368 КК.

4 ліпеня былі вызваленыя палітвязень Арцём Табакар і Наталля Падлеўска

padleuska.jpeg
Наталля Падлеўска

4 ліпеня 28-гадовы палітвязень Арцём Табакар выйшаў на волю з ваўкавыскай калоніі № 11. Арцёма затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

56-гадовую Наталлю Падлеўска затрымалі летась у лістападзе за каментары ў адрас Лукашэнкі, Касьянчык і іншых прадстаўнікоў улады. Больш за паўгода яе пратрымалі пад следствам у СІЗА, дзе ў яе абвастрыліся хранічныя захворванні. На судзе, які праходзіў у закрытым рэжыме, жанчына ўвесь час была ў кайданках — ёй дазволілі зняць іх, толькі каб падпісаць дакументы.Пракурор запатрабаваў для яе 2,5 гады зняволення. Суддзя абмежаваўся годам калоніі і штрафам у 100 базавых велічынь (3 200 беларускіх рублёў). 4 ліпеня Наталля выйшла на волю па заканчэнні тэрміну, нават не дачакаўшыся разгляду апеляцыйнай скаргі.

З гродзенскай турмы выйшаў Іван Дуброўскі

32-гадовага Івана Дуброўскага затрымалі 1 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле артыкула 342 КК. Паводле следства, ён у верасні 2020 прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Ён нібыта наўмысна спыніў свой аўтамабіль «Toyota Yaris» у цэнтральнай частцы Гродна на мосце праз Нёман, чым перашкаджаў руху іншага транспарту.27 студзеня суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Максім Галубовіч прысудзіў Івану 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць аўтамабіль «Toyota Yaris» у даход дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства. Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і ў ліпені 2022 года выйшаў на волю з турмы № 1.

Палітзняволены пенсіянер, якога асудзілі за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь, выйшаў на волю 

Мікалай Віцікаў
Мікалай Віцікаў

На волю з гомельскага СІЗА-3 выйшаў палітзняволены Мікалай Віцікаў. Нагадаем, у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 7 чэрвеня вынеслі прысуд пенсіянеру і былому дэпутату сельскага Савета: суддзя Аляксандр Зінчук прызнаў яго вінаватым і асудзіў да 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за "замах на распаўсюд недакладнай, абразлівай.... інфармацыі аб дзейнасці дзяржорганаў, сілавікоў... " паводле арт. 369-1 КК. Падставай для затрымання стаў ягоны ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання зменаў у Канстытуцыю. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам. Затым абвінавачанне змянілі на іншае: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

Палітзняволены мастак Уладзіслаў Макавецкі — на волі

7 ліпеня з папраўчай калоніі № 22 (Воўчыя норы) на волю выйшаў палітзняволены мастак з Віцебску Уладзіслаў Макавецкі. Яго абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года падчас вулічнага шэсця ў Віцебску ён перашкаджаў законным дзеянням пацярпелых, схіляў іх да змены характару гэтай дзейнасці, замахваўся на Фядотава «рукамі і нагамі», спрабаваў нанесці яму траўмуючае ўздзеянне, вусна пагражаў яму. Таксама міліцэйскай гумовай палкай, якую падняў з зямлі, замахнуўся ў бок Пятроўскага. 16 снежня суд у Віцебску прызнаў палітвязня вінаватым паводле арт. 364 КК (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў) і асудзіў да двух гадоў калоніі.

8 ліпеня на волі апынуліся тры палітвязні

На волю з наваполацкай калоніі № 1 8 ліпеня выйшаў жыхар Жлобіна Дзяніс Давыдулін — ён цалкам адбыў тэрмін. Яго асудзілі на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыі). Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён разам з іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзіў на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаяў ў счэпцы. Акрамя гэтага, нібыта аказваў актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідаў ў іх бок камяні і бутэлькі, наносіў ўдары па экіпіроўцы. За два тыдні да вызвалення Дзяніс у наваполацкай калоніі № 1 зламаў нагу, калі гуляў у валейбол.

Таксама 8 ліпеня на волю выйшаў палітзняволены Ягор Храменя цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю. Маладога бабруйчаніна абвінавацілі у тым, што ўвечары 9 жніўня 2020 года ён "здзейсніў гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкодзіць яго законнай дзейнасці". Гаворка ідзе пра ўдары ў галаву і распыленне пярцовага балончыка "Шок", якое прывяло да апёку сятчаткі вока. На судзе Ягор сцвярджаў, што нікога не біў. Хлопцу прысудзілі два гады калоніі. 8 ліпеня Ягор Храменя цалкам адбыў пакаранне ў «Віцьбе» і выйшаў на волю. 

Палітзняволеная настаўніца музычнай школы 8 ліпеня выйшла на волю з гродзенскай турмы № 1. 29 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе вынеслі вырак палітзняволенай Аксане Каспяровіч. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці ці варажнечы) і асудзілі да года і двух месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Але з улікам тэрміна, які яна ўжо правяла за кратамі, ёй заставалася быць у зняволенні крыху больш за два тыдні. Каспяровіч была затрыманая 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. КДБ унёс палітзняволеную ў "спіс тэрарыстаў".

Пенсіянер Юзэф Нямера — на волі

Юзэф Нямера на судзе 13 траўня. Фота Рамана Юргеля
Юзэф Нямера (справа) на судзе

Гродзенца Юзэфа Нямеру абвінавацілі па двух артыкулах: 342 КК(Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК(Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Нямера ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў Гародні 6 верасня і абараняў жанчыну ад жорсткіх дзеянняў АМАПу. Пры тым ён штурхнуў аднаго з міліцыянтаў.

Спачатку Юзэфа асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі». Потым пракурор падаў апеляцыйны пратэст, але тады рашэнне было пакінутае ў сіле. Праз некалькі месяцаў Гродзенская абласная пракуратура накіравала апеляцыйны пратэст і на гэта рашэнне, і тады яно было адменена, а справа накіравана на новы разгляд. У выніку Нямеру замянілі пакаранне на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. 15 ліпеня пенсіянер выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 22 (Воўчыя норы).

Палітвязень Яўген Маркавец цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Гомельскі актывіст Яўген Маркавец утрымліваўся за кратамі амаль 14 месяцаў. Яго асудзілі на паўтара года калоніі за шэсць каментароў у тэлеграм-чатах. Яўгена абвінавацілі па ч.1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады). Тэрмін Маркавец адбываў у наваполацкай калоніі № 1.

Чатыры палітзняволеныя фігуранты "справы карагодаў" выйшлі на волю, адбыўшы тэрміны

26-гадовы Аляксандр Жук цалкам адбыў тэрмін на «хіміі» і 23 ліпеня выйшаў на волю. Яго затрымалі 24 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. 30 жніўня 2021 суд прызначыў Аляксандру пакаранне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — паўтара года «хіміі». Тэрмін палітвязень адбываў у ПУАТ № 39 у Крупках.

Берасцейца Аляксея Арцецкага таксама абвінавацілі ва ўдзеле па "справе карагодаў". 15 сакавіка 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста палітвязню прысудзілі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі Аляксея ўтрымлівалі больш за 16 месяцаў. Ён выйшаў на волю 23 ліпеня.

27-гадовы Сяргей Канановіч — жыхар Пружанаў, затрыманы 24 сакавіка 2021 года па «справе карагодаў»,узбуджанай па падзеях акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня 2021 года Сяргея прызналі вінаватым па арт. 342 КК і прысудзілі паўтара года "хіміі". З 11 снежня 2021 Сяргей пачаў адбываць тэрмін у віцебскай папраўчай установе № 9. 25 ліпеня Канановіч скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю.

25 ліпеня таксама выйшаў на волю палітзняволены экс-вядучы праграмы "Ранішні эспрэса" на "Беларусь-4" (ТРК "Брэст") Канстанцін Свідуновіч. Яго 30 жніўня 2021 года асудзілі па "справе карагодаў". Суддзя Ленінскага раёна Брэста Дзмітрый Куроўскі прысудзіў Свідуновічу паўтара года «хіміі». Тэрмін Канстанцін з 11 снежня 2021 года адбываў у шклоўскай папраўчай калоніі № 49.

Шматдзетны бацька Мікалай Шэметаў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з калоніі "Воўчыя норы"

shemetau_9w.jpeg
Мікалай Шэметаў на волі

32-гадовы Мікалай быў затрыманы 21 снежня 2020 года на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Яго абвінавацілі ў тым, што 27 верасня 2020 года арганізаваў сумесныя дзенні, якія груба парушалі грамадскі парадак, праз адміністраванне дваровага тэлеграм-чату: размяшчаў інфармацыю і каардынаваў дзеянні па перамяшчэнні калоны, падказваў магчымыя маршруты, паведамляў пра магчымыя месцы знаходжання супрацоўнікаў міліцыі і спецтэхнікі.16 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Карсюк пакараў Шэметава 2 гадамі калоніі. Мікалай 29 ліпеня скончыў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 22 і выйшаў на волю. У Мікалая чацвёра непаўнагадовых дзяцей.

Палітзняволеныя Сяргей Красоўскі і Вольга Сыраватка скончылі адбываць свае тэрміны і выйшлі на волю 

Сяргей — індывідуальны прадпрымальнік з Брэста. Быў затрыманы па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў. У віну яму ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучалы) з надпісамі «АМАП». Яўген быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Вольга — жыхарка Брэста, была таксама затрымана па справе аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў. У віну ёй ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучалы) з надпісамі «АМАП» і пашкоджанне шкла ў памяшканні аддзялення міліцыі на суму 160 рублёў. Была асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязень Максім Ялканаў выйшаў на волю са шклоўскай калоніі — ён цалкам адбыў тэрмін

Жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава затрымалі на працы 9 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў у Гомелі і Рэчыцы, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Паводле следства, падчас тэлефонных размоваў Максім прапаноўваў сваім даўнім сябрам, роднаму і стрыечнаму братам з прапановай прайсціся ў цэнтр Рэчыцы і, магчыма, з’ездзіць у Гомель і пабачыць, як праходзяць пратэсты там.

18 чэрвеня 2021 года Максіму прысудзілі паўтара года калоніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі № 17. 29 ліпеня палітвязень выйшаў на волю, паведамляе «Палеская Вясна».

14 палітвязняў вызвалілі ў залі суда, асудзіўшы да абмежавання волі

Вольга Рытус пасля вызвалення з залы суда
Вольга Рытус пасля вызвалення з залы суда

Пасля прысудаў па крымінальных справах мінімум 14 палітзняволеных (дадзеныя могуць быць няпоўныя, бо не ўсе вынікі судоў над палітвязнямі пакуль вядомыя праваабаронцам) выйшлі на волю са следчых ізалятараў. У залі суда вызвалілі трох палітзняволеных, якія будуць знаходзіцца на волі да накіравання іх у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу:

Яшчэ 11 палітвязняў былі асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і таксама выйшлі на волю пасля суда. Гэта:

Вольга Рытус пасля суда разам з малодшым сынам
Вольга Рытус пасля суда разам з малодшым сынам

Сфатаграфавалася на фоне барабаншчыкаў і атрымала тры гады "хатняй хіміі"

У судзе Ленінскага раёна Мінска вынесены прысуд менеджэрцы па міжнародных перавозках Анастасіі Санкоўскай, якая была абвінавачаная ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак альбо ў актыўным удзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Зняволеная па справе Tut.by журналістка Алена Талкачова выйшла на волю

18 ліпеня палітзняволеная па "справе Tut.by" журналістка Алена Талкачова выйшла з СІЗА. Яна была затрымана 18 траўня 2021 года разам з іншымі фігурантамі справы і правяла пад вартай 14 месяцаў. Алене змянілі меру стрымання.

За кратамі да гэтага часу застаюцца генеральная дырэктарка TUT.ВY Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава.

Змянілі рэжым па стане здароўя

Валерый Вішчэня.

5 ліпеня асуджанаму па "пратэсным" артыкуле палітвязню Валерыю Вішчэню змянілі від пакарання з "хіміі" на "хатнюю хімію". Гэта адбылося ў сувязі з тым, што нядаўна ён атрымаў другую групу інваліднасці, якая абмяжоўвае фізічныя нагрузкі, што робіць немагчымым адбыццё тэрміну на "хіміі". Рэшту тэрміну — 1 год і 9 месяцаў — Валер будзе адбываць на "хатняй хіміі".

Нагадаем, 34-гадовага мужчыну абвінавацілі ў "актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і асудзілі па арт. 342 КК да трох гадоў "хіміі". 5 верасня Валерый пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове № 9 у Віцебску. Там ён працаваў на вытворчасці помнікаў.


"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам вынікі судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і на Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства