viasna on patreon

Яшчэ два выракі вынес суд за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў жніўні і верасні 2020 года

2021 2021-07-16T13:22:00+0300 2021-07-17T00:33:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni_27.09.2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне пратэстоўца ў Мінску 27 верасня. Фота Еўрарадыё

Затрыманне пратэстоўца ў Мінску 27 верасня. Фота Еўрарадыё

У судзе Цэнтральнага раёну г. Мінска 15 ліпеня пачаўся суд па справе палітвязня Мікалая Шэметава і Анастасіі Тарэлка (ранее - Мілюгінай), якіх вінавацяць у арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) падчас нядзельных маршаў у жніўні і верасні 2020 года.

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк. Бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў Цімафей Нічыпарук.

Паводле абвінавачвання, Анастасія Тарэлка 16, 23 і 30 жніўня 2020 года наўмысна прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, чым груба парушыла грамадскі парадак і спакой грамадзянаў: удзельнічала ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па пр. Пераможцаў і Незалежнасці, вул. Леніна, дзейнічала сумесна і ўзгодненна з іншымі асобамі, гучна пляскала ў далоні, выкрыквала лозунгі, выходзіла на праездную частку дарогі і заступала праезду грамадскага транспарту, неаднаразова адмовілася выканаць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі. Таксама прымала ўдзел у мітынгу 20 верасня і рухалася па вул. Ціміразева, Пушкіна да Нямігі, зноў выходзіла на праездную частку, здзяйсняла гучныя воплескі рукамі і выкрыквала лозунгі.

27 верасня па папярэдняй змове дзейнічала сумесна і ўзгодненна з Шэметавым і іншымі неўстаноўленымі асобамі, з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста прыняла ўдзел у арганізацыі дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак: прыехала да музея Вялікай айчыннай вайны, пасродкам мабільнай сувязі перадавала Шэметаву звесткі пра перамяшчэнні людзей і абстаноўку, у тым ліку пра перамяшчэнні супрацоўнікаў міліцыі. У той жа час атрымоўвала інфармацыю ад Шэметава, які кіраваў ёю і каардынаваў яе дзеянні па перамяшчэнні ў калоне, падказваў маршрут і накіроўваў калону, што дазваляла ўдзельнікам пазбягаць затрыманняў. Таксама Анастасія прыняла актыўны ўдзел у шэсці па пр. Машэрава, вул. Багдановіча і вул. Сурганава да ст. м. “Акадэміі навук” і далей па пр. Незалежнасці да ст. м. “Уручча”, пры гэтым блакавала рух грамадскаму транспарту, што пацягнула парушэнне яго працы.

Мікалай Шэметаў абвінавачваецца ў тым, што 27 верасня 2020 года з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста сумесна з Тарэлка і іншымі неўстаноўленнымі асобамі арганізаваў сумесныя дзенні, якія груба парушалі грамадскі парадак, праз адміністраванне дваровага тэлеграм-чату: размяшчаў інфармацію і каардынаваў дзеянні па перамяшчэнні калоны, падказваў магчымыя маршруты, паведамляў пра магчымыя месцы знаходжання супрацоўнікаў міліцыі і спецтэхнікі.

І Анастасія Тарэлка, і Мікалай Шэметаў цалкам прызналі сваю віну.

Мікалая Шэметава затрымалі 21 снежня каля школы, куды ён вёў сваю дачку. У той жа дзень міліцыянты прыйшлі ў кватэру Мікалая з вобшукам, пад час якога канфіскавалі ноутбук і тэлефон. 31 снежня яму прад’явілі абвінавачванне і пакінулі за кратамі ў СІЗА №1. Шэметаў мае на ўтрыманні чацвярых непаўналетніх дзяцей, самаму малодшаму з якіх усяго 5 месяцаў.

Анастасія Тарэлка – не пад вартай, знаходзіцца на восьмым тыдні цяжарнасці. Мае шасцігадовае дзіця ад папярэдняга шлюбу.

Мікалай Шэметаў суду патлумачыў, што непасрэднага ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве не прымаў, быў адміністратарам тэлеграм-чату “Пушкары”, пазнаёміўся з Анастасіяй Тарэлка ў жніўні-верасні 2020 года праз чат. 27 верасня знаходзіўся на працы, перыядычна тэлефанаваў Анастасіі і падказваў ёй, дзе перакрытыя дарогі. Таксама цікавіўся яе станам пасля інфармацыі пра выбух на Пушкінскай і ў якім напрамку рухаецца калона. Суадносіны званкоў паміж Мікалаем і Анастасіяй ў той дзень склалі 3 да 49 (пра гэта абвінавачаны сказаў на падставе матэрыялаў аператыўна-вышуковай дзейнасці).

Палітвязень таксама патлумачыў суду, што прапанаваў Анастасіі выклікаць машыну хуткай дапамогі [верагодна, каб перашкаджаць супрацоўнікам МУС – заўв. рэд.], падказваў Талерка, як абыйсці перакрыцці дарог, хваляваўся, што могуць пачацца беспарадкі з-за сутыкнення калоны пратэстоўцаў і супрацоўнікаў. У тэлеграм-чатах стараўся не дапускаць радыкалізацыю. У чаце, у якім Шэметаў быў стваральнікам, абмяркоўваліся гэтак жа праблемы раёна, накшталт даўгабудаў, адключэння вады і іншае. Мерапрыемствы больш абмяркоўваліся, чым арганізоўваліся. Людзі дзяліліся водгукамі, уражаннямі. Гэтак жа тлумачыць, што было некалькі чатаў, яшчэ адзін ствараў ён пад назвай “Кветкаводы” - там былі адміністратары розных каналаў.

Мікалай Шэметаў настойваў, што стараўся не дапусціць радыкалізацыі ў чатах, а пасля адзначыў: следства пераканала яго, што ў яго дзеяннях ёсць склад злачынстваў. Пра тое, што ён – адміністратар тэлеграм-чату “Пушкары” ведалі ўсе, у тым ліку выканкам і РУУС, падкрэсліў абвінавачаны.  

Таксама згадваецца выбух каля ст. м. “Пушкінскай”: Шэметаў кажа, што “каардынаваў”  Тарэлка з мэтай забеспячэння бяспекі. Адказваючы на пытанні пракурора, кажа, што негатыву да ўлады не адчувае і “яны яго любяць”.

Абаронца пацікавіўся, ці дамаўляліся загадзя абвінавачаныя паміж сабой аб каардынацыі?

“Калі выраз: “У мяне ёсць інтэрнэт, калі што – тэлефануй” – лічыцца каардынацыяй, то так”, - адказаў Мікалай.

Анастасія адмаўляе свой ўдзел ў пратэсце, і тлумачыць, што ў той час “проста гуляла”, аднак усведамляла сябе як удзельніка масавых мерапрыемстваў.

Адказваючы на пытанні суддзі, патлумачыла, што ў першы раз не выходзіла на дарогу і цяпер разумее, што людзі заступалі дарогу грамадскаму транспарту, кажа, што гэта няправільна

Таксама патлумачыла, што Шэметаў, пасля інфармацыі аб прыездзе вадамёта сказаў, што можна выклікаць хуткую дапамогу, каб вадамёты не маглі працаваць. Сама Анастасія асабліва не звярнула ўвагу на такую прапанову.

Жанчына ўказала, што на яе інфармацыю ад Шэметава ніхто з удзельнікаў пратэсту не рэагаваў. Дапускае, што супрацоўнікі міліцыі маглі патрабаваць разыйсціся.

На пытанне абаронцы пра мэту тэлефонных размоў з Шэметавым, адказвае, што хацела даведацца бяспечны шлях дадому, бо пасля стрэлаў баялася працягваць гуляць.

Пасля гэтага ў судзе дапыталі сведак, вывучылі пісьмовыя матэрыяла справы.

У спрэчках бакоў Цімафей Нічыпарук указаў, што віна фігурантаў справы даказаная ў поўным аб'ёме, прасіў прызначыць наступнае пакаранне:

  • Мікалаю Шэметаву – два гады пазбаўлення волі з адбываннем ва ўмовах агульнага рэжыму,
  • Анастасіі Тарэлка – тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Адвакат Шэметава казаў, што хоць дзеянні падабароннага кваліфікаваная дакладна, але няма доказаў, што яны былі здзейсненыя ў стане алкагольнага ап'янення. З доказаў суду прадстаўленыя толькі тэлефонныя размовы, астатняе - здагадкі. Абарона прасіла ўлічыць, што Шэметаў прызнаў віну, ва ўсім раскаяўся, а злачынства, ў якім яго вінавацяць, - не з'яўляецца цяжкім, таму пакаранне можа быць без пазбаўлення волі.

Абарона Тарэлка таксама адзначыла, што абвіначаная прызнала віну, хоць адвакат і не можа пагадзіцца з яе пазіцыяй, бо не было прадастаўлена дастаткова доказаў менавіта актыўнага ўдзелу Анастасіі ў дзеяннях, што груба парушылі грамадскі парадак, а толькі гаворыцца, што жанчына знаходзілася ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, дарогі ўжо былі там перакрытыя, сама яна нічога не арганізоўвала.

16 ліпеня суддзя Дзмітрый Карсюк агучыў прысуд, у якім пагадзіўся з пазіцыяй дзяржабвінаваўцы, і пакараў Мікалая Шэметава пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады, а Анастасію Тарэлка – абмежаваннем волі без накіравання тэрмінам на тры гады.  

Праваабрончы цэнтр “Вясна” з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства